Рэзідэнцыя Уладзімір Грамовіч

Уладзімір Грамовіч
Фота: © Sergey Shabohin, 2019

З верасня да кастрычніка 2018 года Уладзімір Грамовіч знаходзіўся ў якасці запрошанага мастака ў берлінскай майстэрні мастацкага калектыву «Slavs&Tatars».

З верасня да кастрычніка 2018 года Уладзімір Грамовіч знаходзіўся ў якасці запрошанага мастака ў берлінскай майстэрні мастацкага калектыву Slavs&Tatars. Уладзімір Грамовіч жыве ў Мінску, працуе мастаком і займаецца даследніцкай дзейнасцю. Ён вывучаў мастацтва і дызайн ў Акадэміі мастацтваў у Мінску. У сваіх працах ён даследуе ўплыў ідэалогій і сацыяльных змен на паверхні літаграфій, дакументаў альбо нават у ландшафце гарадоў. У якой форме ўспаміны ўпісваюцца ў аб’екты і дакументы, чыя аўра, здаецца, знікла – у копіі і рэпрадукцыі альбо ў нядаўна забрукаваныя вуліцы і плошчы? Яго апошнія працы ўключаюць архіўныя дакументы, аб’екты з прыватных калекцый і прадметы з публічнай прасторы, якія адсылаюць гледача да гісторыі і візуальнай культуры Савецкага Саюза і сённяшняй Беларусі. Яго працы таксама можна знайсці на сайце www.hramovich.com.