Рэзідэнцыя Ала Савашэвіч

Ала Савашэвіч
Фота: © privat

У студзені – лютым 2019 года маладая беларуская мастачка Ала Савашэвіч з’яўляецца госцяй творчай рэзідэнцыі берлінскай арт-групы «Slavs and Tatars».

Савашэвіч нарадзілася ў 1989 годзе ў Століне (Беларусь). Яна працуе ў галіне фатаграфіі, інсталяцыі і скульптуры. Акрамя таго, у фокусе яе ўвагі знаходзяцца знакавыя сістэмы, якія сістэматызуюць наш штодзённы свет і публічную прастору. Ала Савашэвіч жыве і працуе ва Уроцлаве (Польшча). Сваю працу яна ажыццяўляе на міжнароднай арэне: у Вене, Шанхаі ды Мінску.