Рэзідэнцыя і «Pickle Bar»

Фота: © Raster Gallery Warschau und Slavs and Tatars, 2019

Творчая рэзідэнцыя арт-групы «Slavs and Tatars» ды «Pickle Bar» эксперыментуюць з прасторавымі рамачнымі ўмовамі ў сучасным мастацтве.

Звычайна, атэлье – гэта непублічная прастора для сыходу і творчага адасаблення. Працоўныя памяшканні арт-групы «Slavs and Tatars» знаходзяцца ў кавярні крамы ажыўленага нямецкага берлінскага раёна Маабіт. Мінакі і суседзі бяруць удзел у творчым працэсе, назіраючы за ім праз вялікія вокны.
 
Разнастайнасць раёна спецыфічная нават для Берліна: тут жывуць людзі з Лівана, заходнеафрыканцы, туркі ды імігранты з Усходняй Еўропы (перадусім з Украіны, Польшчы і Расіі). Атэлье выступае ў якасці кропкі, якая адлюстроўвае гэту разнастайнасць.
 
Славянскі эквівалент закусак – гэта марынады. Замест сыру і віна ў «Pickle Bar» падаюць «кансерваваныя вадкасці». Разам са спажываннем падобныя тэхнікі кансервавання дазваляюць зірнуць на сучасны палітычны клімат з новай перспектывы. Бо ферментацыя – гэта і каталізатар, які паскарае абмен рэчываў, і прыкмета браджэння і гніцця.
 
Мастакі з Беларусі будуць рэзідэнтамі атэлье і адкрытага грамадскасці «Pickle Bar» цягам бліжэйшых месяцаў. Арт-група «Slavs and Tatars» далучыць іх тут да стварэння канцэпцый і саміх новых твораў, будзе суправаджаць рэалізацыю іх праектаў. У сваю чаргу рэзідэнты атрымаюць магчымасць знутры пазнаёміцца з тым, як працуюць прафесійныя мастакі.
 
У межах рэзідэнцыі будуць арганізаваны адкрытыя грамадскасці сустрэчы з мастакамі. Выніковая прэзентацыя адбудзеца ў чэрвені 2019 года ў берлінскай галерэі «Aperto».