Рэзідэнцыя Воля Сасноўская

Воля Сасноўская. Фота: privat
Воля Сасноўская | Фота: privat

Нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску (Беларусь). Мастачка, тэарэтык і крытык Воля Сасноўская працуе з тэкстамі, візуальна і перфарматыўна.

Дыяпазон яе тэм сягае ад культурных тэхнік і тэорый урачыстасці да пытанняў супольнасці і афекту. Пры гэтым яна звяртаецца да дыскурсаў каланіялізму, сучаснага свету працы і баўлення вольнага часу. Яна з’яўляецца сузаснавальніцай мастацкай платформы «Problem Collective» і калектыву «Work Hard! Play Hard!» Сасноўская брала ўдзел у шматлікіх перформансах, фестывалях і калектыўных выставах у Беларусі, Украіне, Швецыі, Германіі і Балгарыі.