Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Бібліятэкі паміж традыцыяй і прагрэсам
Захоўваць і рухаць

Будучыня бібліятэк
Будучыня бібліятэк | © raumlaborberlin im Auftrag von Kulturprojekte Berlin

Бібліятэкі здавён прадастаўляюць чытачам доступ да культурнай памяці, а таксама да сучасных ведаў. Дыгіталізацыя нічога не мяняе ў гэтай справе. Аднак яна мяняе спосаб перадачы ведаў.

Von Леанард Новы

З-за таго, што бібліятэкі таксама адлюстроўвалі грамадствы, якім служылі, іх выгляд значна змяняўся цягам іх гісторыі. Гаворка магла весціся пра веліч гістарычных чытальных залаў ці мэтавую архітэктуру гарадскіх бібліятэк ФРГ, аднак у цэнтры ўвагі заўсёды знаходзіліся такі медыя-сродак, як кніга і культура чытання. Супрацоўнікам бібліятэкі неабходна было адабраць пэўную інфармацыю для фонда бібліятэкі і перадаць яе чытачам. Аднак сеціва робіць бібліятэкі, якія выконваюць функцыю «брамаў да ведаў свету», непатрэбнымі.

Лоцманы ў моры лічбавых дадзеных

Яны ператварыліся з «пунктаў выдачы выданняў» у лоцманаў. Яны вандруюць па дыгітальным свеце, у якім дзейнічаюць алгарытмы як вартавыя шлюзаў нашага досведу ад судакранання са светам. Таму празрыстасць, удзел і дыгітальнае самавызначэнне – гэта нешта адрознае ад аўтаматызмаў, як раз наадварот. Так назапашваюцца сведчанні пра тое, што дыгітальная няроўнасць не толькі ўзнаўляе сацыяльную, але і ўзмацняе яе – так лічыць, напрыклад, Ніка Кёніг з ініцыяванага грамадствам праекту «P2PU» («Peer to Peer University»), які інтэнсіўна даследуе новыя формы перадачы ведаў. «Калі Вы маеце матывацыю, падтрымку і доступ да дыгітальнай кампетэнцыі, то дыгіталізацыя заклала ў кончыкі Вашых пальцаў цэлую бібліятэку, – кажа Кёніг. – Але калі Вы не маеце гэтых здольнасцяў альбо дапаможных сродкаў, то Вы не будзеце атрымліваць карысць ад дыгіталізацыі. У некаторых выпадках веды нават будуць аддаляцца ад Вас». Як раз тут бібліятэкі і ўключаюцца ў гульню – як тыя, хто навучае кампетэнцыям, што неабходныя, каб з улікам сённяшніх масіваў дадзеных захоўваць арыентацыю ў іх.
 
Для Янэ Кунцэ, якая займаецца фармаваннем кампетэнцыі па працы з дадзенымі ў дацкім Архусу, дадзеныя ды іх адбор, захаванне і перадача заўсёды былі асноўнай працай усіх бібліятэк. Сёння, з улікам дыгіталізацыі, важны іншы аспект: гаворка ідзе аб тым, каб зразумець, як ствараецца і распаўсюджваецца інфармацыя, якія крыніцы і матывы хаваюцца за ёй. Пры гэтым вядзецца пра важную перадумову для сацыяльнага і прафесійнага ўдзелу – «ці гэта знаходжанне новых магчымасцяў для бізнэсу, дасягненне лепшых вынікаў у школе, павышэнне ўсведамлення мясцовых праблемаў і пад.».

Перадача ведаў іншымі шляхамі

Выглядае, што амаль ніводная бібліятэка не ўлічвае ў большай ступені тэхналагічныя рэаліі і грамадскія чаканні: акрамя той, дзе працуе Янэ Кунцэ – «Dokk1» у дацкім партовым горадзе Архус. Яе адчынілі ў 2015 годзе і хутка яна стала лічыцца піянерам новай самасвядомасці бібліятэк у міжнародным маштабе. Акрамя таго, найбуйнейшая публічная бібліятэка Скандынавіі ёсць большай за гэта, бо ёю можна карыстацца як камбінацыяй культурнага, грамадскага і навуковага цэнтраў. А футурыстычна-функцыяналісцкі будынак з бетону, шкла і дрэва радыкальна абрывае сувязі з класічнымі ўмоўнасцямі не толькі эстэтычна.
 
Галоўная мэта палягае ў тым, каб навучыць маладых і старых даваць рады ландшафту СМІ, які стала змяняецца. Янэ Курцэ распрацоўвае, напрыклад, навучальныя фарматы, якія даюць магчымасць людзям аналізаваць і апрацоўваць дадзеныя, ды расказваць гісторыі, выкарыстоўваючы іх. «Падчас штодзённага спажывання прадуктаў СМІ у многіх людзей дадзеныя змяшчаюцца ў “чорную скрыню” і затым з’яўляюцца ў якасці інфармацыі: у стужцы навінаў Фейсбука, як вынікі пошукаў у Гугле альбо ў выглядзе візуалізацыі дадзеных,» – кажа Кунцэ. Задача бібліятэк – адчыніць гэтую чорную скрыню. Напрыканцы гэтага працэсу людзі павінны зразумець, як з дапамогай алгарытмаў і штучнага інтэлекту генеруецца інфармацыя.
 
Друкаваныя кнігі ў «Dokk1» – гэта ўсяго толькі адна з шматлікіх прапаноў. Так пад дахам будынку, які знаходзіцца проста ля гавані, ёсць шмат месца для сустрэчаў, гульняў і рознага роду мерапрыемстваў. Практычным навыкам можна навучыцца ў т. зв. «хакерспейсах», гэта прасторы для творчай працы, якія сёння таксама належаць да прапаноў нямецкіх бібліятэк. Ад рамесніцтва да хайтэку: тут сумесна майструюцца і выпрабоўваюцца праекты ды ўзмацняецца ноў-хаў, якое становіцца ўсё больш важным для ўсё больш дыгіталізаванай сферы працы і жыцця.

Сацыяльная функцыя навучання

Засяроджанне на калабаратыўных формах навучання ў бібліятэках тлумачыцца для Ніка Кёніга з «P2PU» тым, што «навучанне ў найлепшым выпадку – гэта сацыяльная актыўнасць». Урэшце, буйную частку нашых ведаў мы здабываем у сацыяльных сітуацыях альбо для выкарыстання ў іх. Найважнейшай рэччу стала разуменне бібліятэкі як месца, у якім «могуць быць створаны сацыяльныя сувязі».
 
«Dokk1» лічыцца першапраходнікам і ўзорам у міжнародным маштабе, аднак выклікае і крытыку. Прысутнічае закід «івэнтызацыі». І перасцярога, што пры ўсім гэтым нешта будзе страчана. Аднак адкрытасць на новае і ўсведамленне традыцыйных каштоўнасцяў не павінны выключаць адно аднаго. «Зразумела, – кажа Янэ Кунцэ. – патрэбы грамадзянаў вельмі розныя. Не кожны павінен стаць “аналітыкам па апрацоўцы дадзеных”. Але гэта было заўсёды шляхам публічных бібліятэк: забяспечваць свабодны дэмакратычны і роўны доступ да інфармацыі, а  не змушаць яго.»
 
Як шаблон для ўладкавання бібліятэк па-новаму «Dokk1» не падыходзіць толькі таму, што яна дакладна дапасавана да спецыфічных патрэбаў сваіх сённяшніх чытачоў. Апошнія з самага пачатку былі ўключаны ў распрацоўку канцэпцыі і маглі прапаноўваць падчас планавання свае ідэі, чаканні ды экспертызу. Аднак гэты працэс ператварае «Dokk1» ва ўзорны прыклад: прыклад сучаснага самаўсведамлення бібліятэк, якія змяшчаюць у цэнтр сваёй дзейнасці чалавека, а не медыя-сродак.