Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Бібліятэкі і сацыяльныя сеткі
«Зрабіце, каб бібліятэкі зноў сталі выдатнымі!»

Будучыня бібліятэк
Будучыня бібліятэк | © raumlaborberlin im Auftrag von Kulturprojekte Berlin

Апублікаванае менеджарам па камунікацыі з Бібліятэчнай асацыяцыі Фінляндыі Віле Ваарнэ відэа з Ю-Тубу, прысвечанае прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, набірае больш за 200.000 праглядаў. Для Ваарнэ гэта сведчанне таго, што сацыяльныя медыі з’яўляюцца для бібліятэк неабходнай рэччу.

Von Леанард Новы

Спадар Ваарнэ, як, на Вашу думку, змянілася праца з грамадскасцю ў бібліятэчнай галіне і што ўяўляюць сабой яе прынцыпы?
 

Калі я ўступаў ў Бібліятэчную асацыяцыю Фінляндыі, разглядалася пытанне пра тое, як іначай карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Раней я працаваў на тэлебачанні і таму прапанаваў ствараць відэаролікі. Сёння з дапамогай відэаролікаў мы выходзім на вялікую колькасць людзей, шырокія колы грамадскасці, што робіць мяне шчаслівым.
 
Чаму Вы зрабілі выбар на карысць відэа? Якія былі рэакцыі?
 

Я люблю гэты фармат, бо, на маю думку, бібліятэкі па-ранейшаму лічаць статычным месцам, а відэаролікі – дынамічныя. Яны распавядаюць пра рэчы, якія адбываюцца ў дадзены момант і якія цікавыя. Незвычайным у відэароліках для сацыяльных сетак ёсць тое, што імі дзеляцца як бы само сабой, калі яны кранаюць людзей.
 
Нягледзячы на тое, што сацыяльныя сеткі існуюць толькі некалькі гадоў, яны па-ранейшаму з’яўляюцца чымсьці новым для публікі. Мне падабаецца меркаванне, што дзякуючы відэаролікам бібліятэкі становяцца часткай гэтага асяроддзя. Свараць гэтыя відэаролікі - гэта для мяне як прафесіянала выдатны выклік. Мне трэба задзейнічаць уласную крэатыўнасць, каб паказаць бібліятэчную галіну настолькі цікавай, каб відэаролікі распаўсюджваліся праз сацыяльныя сеткі.
 
Якія асноўныя змены павінны закрануць працу з грамадскасцю ў бібліятэках у эпоху сацыяльных сетак? Ці трэба, каб яны былі там прысутнымі і калі так, то якім чынам?
 

Дыгіталізацыя выклікае сталы працэс пошуку новай тоеснасці бібліятэк. Таму сацыяльныя сеткі – гэта натуральны складнік усіх гэтых пытанняў, малая, але важная частка гэтага працэсу.
 
У Фінляндыі існуюць, напрыклад, больш за 700 публічных бібліятэк. Асабіста я лічу, што кожная з іх як мінімум павінна падумаць пра тое, што яна робіць у сацыяльных сетках і ці рэлевантна яна для ўласных мэтавых груп, ці існуюць шляхі павелічэння прысутнасці ў сацыяльных сетках. Гэта адна з магчымасцей аднавіць свой выгляд. Перад бібліятэкамі паўстае выклік, які палягае ў тым, каб ацаніць уласную ролю з розных пунктаў гледжання.
 

Сёння бібліятэкі маюць цудоўную магчымасць паглыбіць асабістыя адносіны са сваімі мэтавымі групамі ды грамадствам у цэлым праз сацыяльныя сеткі.

Вілі Ваарнэ

Права бібліятэк на існаванне грунтавалася раней на прадастаўленні доступу да фонду кніг ды іншых медыя-сродкаў. Улічваючы апісаны Вамі працэс, бібліятэкі павінны наноў здабыць легітымнасць, бо кніжкі можна чытаць паўсюль. Ці гэта не від платформы для мовы, якая становіцца важнай, дыялог з чытачамі на роўных?
 

Дакладна. Сёння бібліятэкі маюць выдатную магчымасць паглыбіць свае асабістыя адносіны з уласнымі мэтавымі групамі і людзьмі праз сацыяльныя сеткі.
 
Ці відэаролікі – гэта прыдатны інструмент для захавання гэтай увагі і ўсталявання адносінаў?
 

Дакладна, яны служаць таму, каб людзі больш думалі пра бібліятэкі. Бібліятэкі ў Фінляндыі – гэта кутні камень і жывы складнік нашага грамадства. Адначасова лічыцца, што яны – само сабой зразумелая рэч. Я хацеў бы паклапаціцца пра тое, каб людзі актыўней навучаліся цаніць бібліятэкі. Каб яны ўсведамлялі, наколькі важныя бібліятэкі Фінляндыі. Але ў гэтым выпадку кампетэнцыі знаходзяцца на нашай палове стала. Калі нам удасца дасягнуць таго, каб людзі больш інтэнсіўней думалі пра бібліятэкі і бачылі іх у пазітыўным святле, то нашу мэту можна лічыць дасягнутай.
 
Такім чынам Вы выступаеце за бібліятэкі як установы і як грамадскую каштоўнасць? Як рэагуюць на гэта? Ці не сутыкаецеся Вы з скепсісам?
 

Вядома, скепсіс трапляецца. У бібліятэчнай галіне існуе роў. Некаторыя людзі вельмі рады, што бібліятэкі пачынаюць адыгрываць актыўную ролю. Іншыя скажуць, што бібліятэкі павінны заставацца нейтральнымі і, напрыклад, не павінны распаўсюджваць у сацыяльных сетках відэаролікі пра крызіс з уцекачамі. Я стварыў відэролік пра тое, як бібліятэкі аказваюць падтрымку ўцекачам і тым, хто шукае палітычнага прытулку. З аднаго боку, я веру ў агульны кансенсус наконт таго, што мы павінны падтрымліваць гэтых людзей. З другога боку, хтосьці скажа, што бібліятэкі як нейтральныя ўстановы не павінны выказваць сваю пазіцыю па гэтым пытанні. Я не сутыкаўся з крытыкай у дачыненні гэтага, але, канечне, яна мела месца.
 

Некаторыя вельмі рады, што бібліятэкі пачынаюць выконваць больш актыўную ролю.

Вілі Ваарнэ

Самым паспяховым Вашым відэаролікам на сённяшні дзень быў сюжэт пра прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, так? Наколькі вялікім быў ахоп публікі?
 

Больш за 200.000 праглядаў. Я меў намер паказаць сувязь паміж Трампам і ягоным паходам супраць адукацыі і інтэлекту. У сваім відэароліку я хацеў выказаць падтрымку менавіта тым рэчам, супраць якіх ён змагаецца. Як герой Трамп увасабляе супрацьлегласць таго, што рэпрэзэнтуюць бібліятэкі.
 
Колькі часу мінула ад з’яўлення першапачатковай ідэі да апублікавання відэароліка?
 

Мінула пара дзён, прычым ключавой падзеяй была ідэя, а не яе ўвасабленне. Я хацеў бы падыскутаваць з публікай не пра спосаб вытворчасці, а пра сваю ідэю. Таму мне спатрэбілася вельмі шмат часу, каб сфармуляваць гэту ідэю і абсудзіць яе з людзьмі.
 
Калі нехта скажа, што ў яго няма грошай, патрэбных для стварэння відэаролікаў, то што на гэта адкажаце Вы? Колькі каштуе выраб падобнага відэароліка?
 

Так, сапраўды існуюць меркаванні, што на гэтую справу трэба выдаткоўваць астранамічныя сумы і што ні ў каго няма грошай, каб зрабіць тое, на што ў нармальным бюджэце грошы не прадугледжаны.
 
Для стварэння відэароліка пра Трампа, я, напрыклад, запрасіў імітатара голасу з ЗША. Я знайшоў яго праз інтэрнэт-сервіс пад назвай «Файвер» («Fiver») – на ім розныя віды паслуг выконваюцца за пяць долараў. Агулам ён атрымаў каля 50 долараў ганарару. Праграмнае забеспячэнне паходзіць ад «Adobe» і каштуе каля 50 еўра на месяц. Агулам бюджэт відэароліка склаў каля 100 еўра. Гэта не шмат.

 

Віле Ваарнэ Віле Ваарнэ | Фота (фрагмент): privat Віле Ваарнэ, перад тым як уступіць у Бібліятэчную асацыяцыю Фінляндыі працаваў журналістам на фінскім тэлебачанні і ў часопісах; спецыялізуецца на кароткіх відэароліках для сацыяльных сетак.