Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Сучасная праца ў бібліятэках
Нам патрэбны розныя тыпы супрацоўнікаў

Будучыня бібліятэк
Будучыня бібліятэк | © raumlaborberlin im Auftrag von Kulturprojekte Berlin

Часта хочацца, каб персанал сучасных бібліятэк быў групай экспертаў па пытаннях дыгіталізацыі, інтэграцыі і інклюзіі. «Аднак гэта несправядліва – патрабаваць ад асобна ўзятых супрацоўнікаў навучыцца ўсяму», – кажа Нэйт Хіл з Гарадскога бібліятэчнага савету Нью-Ёрка.

Von Заміра Лазаровіч

Спадар Хіл, Вы – выканаўчы дырэктар Гарадскога бібліятэчнага савету Нью-Ёрка. Што ўяўляе сабой гэта арганізацыя?
 

Гарадскі бібліятэчны савет Нью-Ёрка (Metropolitan New York Library Council, METRO) – адзінкавы ў сваім родзе. Мы – прафесійнае аб’яднанне бібліятэк, архіваў, музеяў ды пад. у Нью-Ёрку і графстве Вэстчэстэр, якое дапамагае бібліятэкарам стацца больш моцнымі, эфектыўнымі і інаватыўнымі праз супрацоўніцтва. Мы прапаноўваем ўсё: пачынаючы ад сервісу рассылкі кніг і сканчаючы навучальнымі праграмамі.
 
Ці можаце Вы прывесці які-небудзь прыклад?
 
А
трымаўшы фінансавую падтрымку ад рады кіраўнікоў Аб’яднання спецыялістаў па пытаннях тэхналогій (Chief Technology Officers), мы распрацавалі семінар па пытаннях абароны дадзеных і бяспекі, прыняць удзел у якім можа супрацоўнік любой бібліятэкі ў Нью-Ёрку. Такім чынам мы праводзім павышэнне кваліфікацыі для сотняў бібліятэкараў. Калі ў будучыні хтосьці прыйдзе ў бібліятэку, будучы заклапочаным з прычыны незразумелай з’явы ва ўласным смартфоне, тады там знойдзецца нехта, хто зможа яму дапамагчы.
 
У нас таксама існуе лабараторыя для тых, хто хоча даведацца больш пра дыгіталізацыю і міграцыю дадзеных з састарэлых фарматаў. Там ёсць апаратура для працы з аўдыё і падкастам, а таксама вельмі шмат старых магнітных стужак, так бы мовіць, вінтажных рэчаў. Мы таксама займаемся мета-дадзенымі і распрацоўкай праграмнага забеспячэння. Так Нью-Ёркскае гістарычнае таварыства замовіла нам сістэму дыгітальнага кіравання фондамі іх бібліятэкі.
 
Наша публіка – гэта пераважна супрацоўнікі бібліятэк. Трэба, каб нашы праграмы мэтанакіравана дапасоўваліся да іх асаблівых патрэб. Часта вельмі складана правільна распрацаваць гэтыя праграмы і рэалізаваць іх праз розныя арганізацыі, бо ўсе бібліятэкары працуюць па-рознаму.
 
Як Вы арганізуеце гэтыя праграмы?
 

У нас 14 выдатных супрацоўнікаў. Аднак немагчыма знайсці сярод нашага персаналу ўсіх неабходных экспертаў. Таму мы выкарыстоўваем сетку нашых чальцоў, каб знайсці іх. Калі сярод тваіх чальцоў Калумбійскі ўніверсітэт і Бібліятэка Нью-Ёркскага музею сучаснага мастацтва, то ў цябе ёсць адмысловыя эксперты  і ты павінен іх выкарыстоўваць.
 
Якія якасці спатрэбіліся б мне, каб працаваць сучаснай бібліятэкаркай?
 

Гэта выклік, бо паслугі, якія людзі дагэтуль адносілі да бібліятэчных, надалей карыстаюцца попытам. Людзі прыходзяць у бібліятэку, каб атрымліваць кніжкі і рэкамендацыі. Вось жа нам трэба ўсё гэта рабіць і адначасова пераймаць новыя выдатныя ролі. Аднак нельга чакаць ад супрацоўніка бібліятэкі простага вывучэння ўсё большай колькасці новых рэчаў. Таму я лічу, што нам патрэбна больш розных тыпаў бібліятэкараў. Ці гэта гучыць праўдападобна?

Супрацоўнікам бібліятэкі павінен быць нехта, хто ад прыроды шукае новых выклікаў.

Менавіта так. Сочачы за дыскусіяй апошніх гадоў, я дзівіўся, як бібліятэкары побач са сваёй штодзённай працай могуць быць яшчэ і экспертамі па пытаннях дыгіталізацыі, інтэграцыі ды інклюзіі.
 

Праўда? Я лічу, што адной з найважнейшых якасцей, якую могуць мець бібліятэкары, з’яўляецца цікаўнасць. Жаданне навучацца на працягу ўсяго жыцця. Адначасова несправядліва патрабаваць ад кагосьці навучыцца абсалютна ўсяму. У ідэале супрацоўнікам бібліятэкі павінен быць той, хто ад прыроды шукае новых выклікаў.
 
Аднак у вонкавым свеце існуе шмат новых тэхналогій: штучны інтэлект, дапоўненая рэчаіснасць, робатыка. Якая з гэтых тэхналогій будзе мець, на Вашу думку, важнае значэнне для бібліятэк?
 

Бібліятэкі адыгрываюць важную ролю ў грамадскай і сацыяльнай інфраструктуры, таму не існуе ніводнай тэхналогіі альбо складніка сучаснага жыцця, якія б так ці інакш не прысутнічалі ў іх. Добрая бібліятэка – гэта адлюстраванне яе супольнасці і свету ў цяперашні час.
 
І тым не менш: што, на Вашу думку, з’яўляецца «наступнай вялікай рэччу» для публічных бібліятэк?
 

За апошнія дзесяць гадоў маёй прафесійнай дзейнасці людзі стала задавалі сабе пытанне: што будзе наступнай разбураючай тэхналогіяй? Паўставалі пытанні: Што мы будзем рабіць? Як нам застацца запатрабаванымі? Ці будуць яшчэ існаваць кніжкі? Што будзе з Гуглам? Што будзе з штучным інтэлектам?
 
Адна з рэчаў, якая сапраўды робіць мяне шчаслівым пры поглядзе на сучасны стан гэтай прафесіі – і, на няшчасце, гэта можа быць звязана з сучаснай складанай міжнароднай сітуацыяй – гэта тое, што ў наступныя некалькі гадоў я ўбачу, як людзі дадуць рады пытанням такога кшталту. Сёння, па маіх назіраннях, мы, бібліятэкары, канструктыўна разважаем пра тое, як далей распрацоўваць такія тэмы, як размеркаванне інфармацыі, раўнапраўе ў сферы даследаванняў і пад. Людзям ужо нецікава задаваць сабе пытанне пра наступную тэхнічную забаўку. Я крыху сыходжу ад Вашага пытання, але вельмі ўсцешаны, што магу гэта зрабіць!
 
Нэйт Хіл Нэйт Хіл | Фота (фрагмент): privat Нэйт Хіл

Нэйт Хіл, выканаўчы дырэктар Гарадскога бібліятэчнага савету Нью-Ёрка. Перад тым, як прыйсці на працу ў Гарадскі бібліятэчны савет Нью-Ёрка ў чэрвені 2015 года, Хіл працаваў намеснікам дырэктара Публічнай бібліятэкі ў Чатанузе. Часопіс «Лайбрары джоурнэл» («Library Journal») назваў яго ў 2012 годзе «ініцыятарам і пачынальнікам». З дзіцячых гадоў бібліятэкі з’яўляюцца яго ўлюбёнымі месцамі баўлення часу.