Партал былых стыпендыятаў

Партал былых стыпендыятаў Фатаграфія: Alumniportal Deutschland Дзясяткі тысяч людзей з усяго свету навучаюцца, працуюць, займаюцца даследчыцкай дзейнасцю ў Германіі альбо ў нямецкіх арганізацыях за мяжой, удзельнічаюць у семінарах павышэння кваліфікацыі альбо наведваюць курсы нямецкай мовы. З дапамогай партала Alumniportal Deutschland – інтэрнэт-платформы для стыпендыятаў нямецкіх арганізацый – вы можаце падтрымліваць сувязі адно з адным і пасля вяртання на радзіму.

Партал Alumniportal Deutschland выйшаў у рэжым анлайн у верасні 2008 г. Інтэрнэт-партал з’яўляецца платформай для камунікацыі і кантактаў, у межах якой ствараецца глабальная сетка стыпендыятаў нямецкіх арганізацый, шчыльна звязаных з інтарэсамі Германіі ў прафесійным альбо асабістым плане. Сэрца партала – гэта кам’юніці, дзе былыя стыпендыяты навязваюць кантакты і падтрымліваюць іх, абменьваюцца думкамі ў групах, на форумах і ў блогах, бяруць удзел у вэбінарах. У часопісе можна знайсці цікавыя артыкулы, вакансіі, парады і інфармацыю пра нямецкую мову, мерапрыемствы, а таксама навіны для былых стыпендыятаў.

Партал Alumniportal Deutschland адкрыты для стыпендыятаў усіх арганізацый і, акрамя таго, для тых, хто навучаўся альбо павышаў кваліфікацыю ў Германіі за ўласны кошт альбо рабіў гэта ў якой-небудзь нямецкай арганізацыі за межамі Германіі. Такім чынам у сеціве ўпершыню паўстаў міжнародны форум для былых стыпендыятаў нямецкіх арганізацый. Зарэгіструйцеся на партале Alumniportal Deutschland, завядзіце ўласны профіль, заставайцеся на сувязі з Германіяй, пашырайце сетку ўласных сацыяльных кантактаў!

Партал «Alumniportal Deutschland» з’яўляецца бясплатным сэрвісам – яго фінансуе Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва ФРГ, падтрымлівае Міністэрства замежных спраў ФРГ, а ствараюць чатыры нямецкія арганізацыі, якія маюць шматгадовы досвед у галіне міжнароднага супрацоўніцтва. Інстытут імя Гётэ з’яўляецца партнёрам гэтага праекта: прапануе матэрыялы па тэме «Культура і развіццё» і «Нямецкая мова», а таксама запрашае да ўдзелу сваіх стыпендыятаў.