Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Banner IDT 2022 WienВыява: © Goethe-Institut

XVII Міжнародны кангрэс настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы

 

15-20 жніўня 2022, Вена/Аўстрыя

Гётэ-Інстытут у Баларусі выдзяляе сёлета стыпендыі на ўдзел у XVII Міжнародным кангрэсе настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы 2022 у г. Вена (Аўстрыя), які пройдзе пад дэвізам «mit.sprache.teil.haben» пры ўдзеле каля 3000 спецыялістаў з усяго свету.

IDT 2022

УМОВЫ АТРЫМАННЯ СТЫПЕНДЫІ

ПРАГРАМА

 
Праграма мерапрыемства рознабаковая. Асноўную яе частку складае праца ў секцыях. 55 секцый у 7 тэматычных блоках адлюстроўваюць сучасныя сусветныя дасягненні ў сферы даследаванняў і распрацовак, ды іх выкарыстанне ў практыцы выкладання нямецкай мовы як замежнай і другой замежнай. Акрамя таго, прапануецца насычаная культурная праграма і, зразумела, шырокія магчымасці абмену досведам з калегамі – выкладчыкамі нямецкай мовы з усяго свету.
 
З праграмай кангрэсу вы можаце азнаёміцца тут.
 

УМОВЫ УДЗЕЛУ

 
Стыпендыі прадастаўляюцца зацікаўленым і актыўным выкладчыкам, якія імкнуцца да інавацыйнага падыходу ў выкладанні. Выбар стыпендыятаў ажыццяўляецца паводле наступных крытэрыяў:
 
  • Узровень валодання нямецкай мовай не ніжэй за B2 (у адпаведнасці з Еўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай)
  • Выкладанне нямецкай мовы ў дзяржаўных школах і ўстановах вышэйшай адукацыі
  • Выступ у адной з 55 секцый з навуковым дакладам альбо прэзентацыяй вынікаў даследавання са сферы практыкі выкладання
  • Удзел у супрацоўніцтве ў галіне нямецкай мовы як замежнай з функцыямі мультыплікатара ў краіне пражывання
  • Актыўны ўдзел у мерапрыемствах павышэння кваліфікацыі Гётэ-Інстытута
  • Пераканаўчы матывацыйны ліст 
 
Стыпендыя Гётэ-Інстытута для ўдзелу ў Міжнародным кангрэсе 2022 года ўключае ўнёсак за ўдзел, датацыю на выдаткі на праезд (у т. л. афармленне візы), пражыванне, харчаванне і тыднёвы праязны абанемент у Вене.
 

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ ДЛЯ ПАДАЧЫ ЗАЯЎКІ

 
Каб прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендыі ад Гётэ-Інстытута, прышліце нам поўнасцю запоўнены фармуляр.
 
Крок 1

Падача заяўкі да 30.04.2021:
 
  • Фармуляр, цалкам запоўнены ў электронным фармаце PDF
  • Тэкст даклада (з’яўляецца часткай фармуляра)
  • Даведка з месца працы (адсканаваны дакумент з пячаткай навучальнай установы і актуальнай датай) 

Крок 2

Атрыманне пацверджання ад Гётэ-Інстытута да 15.07.2021 аб тым, што вы прайшлі ў фінальны этап адбора.
 
Крок 3
 
  • Рэгістрацыя па спецыяльных умовах на сайце Міжнароднага кангрэса да 01.09.2021 па спасылцы для стыпендыятаў Гётэ-Інстытута
  • Падача даклада праз электронную платформу на сайце Міжнароднага кангрэса да 15.09.2021 

Наступную інфармацыю вы атрымаеце ад Гётэ-Інстытута ў Беларусі.
 
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што стыпендыя Гётэ-Інстытута на ўдзел у Міжнародным кангрэсе 2022 можа быць выдадзена пры ўмове, што вы не атрымліваеце стыпендыю ад якой-небудзь іншай арганізацыі (напрыклад DAAD альбо ZfA).

кантакт


Olaf Bollbrinker © Goethe-Institut Олаф Больбрынкер

Намеснік дырэктара інстытута,
Кіраўнік аддзела мовы
olaf.bollbrinker@goethe.de


Nelly Golenischtschewa-Kutusowa © Goethe-Institut Нэлі Галянішчава-Кутузава

Каардынатар аддзела супрацоўніцтва ў галіне адукацыйных праграм
Тэл.: +375 17 2377119, -26
nelly.golenischtschewa-kutusowa@goethe.de