Сустрэча моладзі Нямецка-беларускі «Школьны мост»

Сустрэча моладзі „Schülerbrücke“
Сустрэча моладзі „Schülerbrücke“ | © Goethe-Institut

У снежні 2014 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску арганізаваў сустрэчы школьнікаў у Германіі і Беларусі. 60 школьнікаў з абедзвюх краін, а таксама настаўнікі з усіх дванаццаці школ-удзельнікаў праекта, якія іх суправаджалі, атрымалі магчымасць на працягу аднаго тыдня бавіць час разам і вучыцца: спачатку ў Германіі, а потым у Беларусі.  Група была падзеленая на тры часткі: у Германіі адбыліся тры паралельныя сустрэчы ў Любеку, Ваймары і Вюрцбургу, а ў Беларусі  - у Гродне, Віцебску і Брэсце.

Сустрэча моладзі «Германія – Беларусь» Сустрэча моладзі Schülerbrücke © Goethe-Institut
Моладзь узяла ўдзел у рознабаковай праграме, якая складалася з творчых майстэрань, семінараў і экскурсій. Вольны час таксама быў запоўнены забавамі. У канцы праграмы ўсе яе ўдзельнікі сабраліся разам у Мінску, дзе яшчэ раз пагаварылі пра падзеі мінулых двух тыдняў. Дзякуючы сустрэчам школьнікі не толькі пасябравалі між сабой, але і палепшылі свае веды замежных моў, а незнаёмая раней краіна-партнёр стала раптам нашмат бліжэй.