Фестываль школьных тэатраў Тэатральная група ініцыятывы ПАШ на «Спотлайтс»

Фестываль «Спотлайтс-2016»
Фестываль «Спотлайтс-2016» | Фота (фрагмент): Joachim Hossbach/Behjat Mehdizadeh

На запросіны таварыства «Юнге тэатэргемайндэ Бон» (Junge Theatergemeinde Bonn) тэатральная трупа «МОСГ» («MOSG»), якая аб’ядноўвае вучняў школ з Мінску і Оршы, выступіла на сёлетнім фестывалі «Спотлайтс» («Spotlights»). Бехджат Медызадэ і Йоахім Хосбах падрыхтавалі разам з групай спектакль «Як зрабіцца багатым» («Wie man reich wird») – паводле аднайменнай п’есы Джэфа Фішара.
 
Праекту аказала падтрымку таварыства Мінск-Бон, якое дапамагло знайсці сем’і, у якіх размясціліся беларускія школьнікі. За свой выступ, які адбыўся 20 чэрвеня 2016 года, тэатральныя група атрымала спецыяльны прыз, а журы і публіка былі ад яго ў захапленні.

Фотаальбом: Тэатральная група праекта «Школы: партнёры будучыні» на тэатральным фестывалі ў Боне