Фестываль школьных тэатраў Вольная сцэна для нямецкай мовы

Тэатральны фестываль «Вольная сцэна для нямецкай мовы»
Фота (фрагмент): © Goethe-Institut/Karolina Černevičienė

У 2012 годзе Інстытут імя Гётэ ў Вільнюсе ўпершыню ладзіў тэатральны фестываль для школьнікаў з Літвы і Латвіі. З тае пары фестываль стаўся вядомым, з гэтага году ён называецца «Вольная сцэна для нямецкай мовы». 24 мая 2016 года фестываль адбыўся ў пяты раз. І цяпер школьныя тэатры з Літвы і некаторых суседніх краін былі запрошаны ў Вільнюс, каб паказаць там падрыхтаваныя імі пастаноўкі на нямецкай мове. Гледачам прыйшлася даспадобы творчая, шматгранная праграма.
 
Сярэдняя школа № 20 г. Оршы, якая з’яўляецца школай-партнёрам Інстытута імя Гётэ ў Мінску, прадставіла на фестывальнай сцэне пастаноўку «Асновы злараднасці» якая была створана ў выніку апрацоўкі аднайменнай дзіцячай кнігі Дытара Кірша. Дзесяць вучняў і іх кіраўнік Марына Ласко былі прыхільна сустрэтыя публікай. Пахвалы ўдастоіліся як веды мовы вучняў, так і іх выканальніцкае майстэрства. Мы шчыра віншуем тэатральную групу з нагоды ўдалага выступу.
 

Школы-удзельнікі фестываля:

  • Амерыканская міжнародная школа ў Вільнюсе (Літва)
  • Езуіцкая гімназія ў Каўнасе (Літва)
  • Музыкальная гімназія імя Ёзаса Наўяліса (Каўнас, Літва)
  • Дзіцячы садок «Калюкэ» (Вільнюс, Літва)
  • Вільнюскі ліцэй (Літва)
  • Гімназія імя Марыны Міжыгурскай (Вільнюс, Літва)
  • Сярэдняя школа № 2 г. Калінінграда (Расія)
  • Сярэдняя школа № 33 г. Калінінграда (Расія)
  • Сярэдняя школа № 20 г. Оршы (Беларусь)
  • Сярэдняя школа № 700 г. Санкт-Пецярбурга (Расія)
  • Нацыянальная мастацкая школа імя М. К. Чурлёніса (Літва)
  • Гімназія імя Сімонаса Даўкантаса (Шаўляй, Літва) 
 
Фотарэпартаж: імпрэсіі з Фестываля нямецкамоўных школьных тэатраў у Вільнюсе