Конкурс малюнкаў Конкурс калядных паштовак

Калядная паштоўка
Калядная паштоўка | © Goethe-Institut

Як і ў мінулым годзе Інстытут імя Гётэ ў Мінску правёў у лістападзе 2015 года конкурс калядных паштовак, у якім узялі ўдзел вучні шасці ПАШ-школ.

З сотні дасланых малюнкаў супрацоўнікі Інстытута імя Гётэ ў Мінску адабралі адзін – ён упрыгожыць калядную паштоўку інстытута, якая выйдзе на гэтыя Каляды і Новы год.

Першае месца заняў малюнак Кацярыны Уласевіч з гімназіі № 2 г. Слуцка, дзяўчынка неўзабаве атрымае прыз.