Графічная навела Конкурс коміксаў і творчая майстэрня па іх маляванні

Малюнак, створаны для конкурса коміксаў
Малюнак, створаны для конкурса коміксаў | © Goethe-Institut

«Падарожжа вакол света за 80 дзён» Жуля Верна натхніла групу каардынатараў праекта «Школы: партнёры будучыні» стварыць графічную навелу, дзеянне якой адбывалася б ва ўсіх кутках света. Падчас майстар-класаў, якія пройдуць у 12 краінах цягам 2015/2016 навучальнага года, будуць створаны асобныя раздзелы гэтага кругасветнага падарожжа, пасля чаго выйдзе кніжка-комікс. Раздзел, прысвечаны Беларусі, быў створаны вучнямі ПАШ-школ у Мінску падчас тыднёвай творчай майстэрні, якая прайшла з 16 па 20 лістапада 2015 года. З гэтай нагоды з Берліна ў Мінск прыехала Кіці Каханэ. 15 вучняў ПАШ-школ працавалі пад яе кіраўніцтвам над беларускім разделам гісторыі, прайшоўшы папярэдне адбор у межах конкурса коміксаў.
 
Вынікі творчай майстэрні можна знайсці на вэб-старонцы ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні».