Папулярызацыя нямецкай мовы Стажыроўкі для дырэктараў школ у 2015 годзе

Стажыроўка дырэктароў школ
Стажыроўка дырэктароў школ | © Bettina Siegwart

Увосень 2015 года дырэктары ПАШ-школ Беларусі двойчы мелі магчымасць абмеркаваць шанцы і перспектывы праекта «Школы: партнёры будучыні». У верасні 2015 года дырэктары ПАШ-школ рэгіёна «Усходняя Еўропа/Цэнтральная Азія» сустрэліся ў Сочы, каб распрацаваць рэгіянальную стратэгію падтрымкі нямецкай мовы ў школах, дзе яны працуюць.

У межах спецыяльнага праекта, рэалізаванага Галоўным упраўленнем замежных школ, у лістападзе 2015 года ўсе дырэктары беларускіх ПАШ-школ разам з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі РБ наведалі горад Фульда ў Германіі. Госці з Беларусі атрымалі інфармацыю аб школьнай адукацыі ў Германіі, яны мелі магчымасць наведаць заняткі, абмяняцца досведам з нямецкімі экспертамі па школьных пытаннях і, вядома, узмацніць двухбаковае супрацоўніцтва.