Сустрэча моладзі Нямецка-беларуская сустрэча моладзі «Школьны мост»

Школьніцы
Школьніцы | © Goethe-Institut

У лістападзе 2015 года ў другі раз адбылася нямецка-беларуская сустрэча моладзі пад назвай «Schülerbrücke» («Школьны мост»). 60 вучняў з Германіі і Беларусі разам правялі тыдзень у Германіі і тыдзень у Беларусі. Сустрэчы паралельна праходзілі ў Ваймары, Вюрцбургу і Любеку, а пасля гэтага – таксама ў Гродна, Віцебску і Брэсце.
 
Маладыя людзі інтэнсіўна знаёміліся з краінай і яе жыхарамі, працавалі ў межах семінараў над такімі тэмамі, як «Навакольнае асяроддзе», «Гісторыя» і «Краіназнаўства». Не забыліся і пра адпачынак: у праграму былі ўключаны экскурсіі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.
 
У канцы другога тыдня ўсе ўдзельнікі праекта сустрэліся ў Мінску, дзе праходзіла вялікае свята з нагоды яго заканчэння. Там яны таксама прадставілі вынікі сумеснай працы. Нават калі ў канцы ва ўсіх на вачах і былі слёзы, праект «Schülerbrücke» пакінуў пасля сябе незабыўныя ўражанні і трывалыя міжасабовыя сувязі.