Конкурс «Кемлівыя тэстэры»

Флаер «Кемлівыя тэстэры»
Флаер «Кемлівыя тэстэры» | © Goethe-Institut

У кастрычніку 2015 года зноўку прайшоў конкурс «Кемлівыя тэстэры». Школьнікам было прапанавана пратэставаць спажывецкія тавары і ацаніць іх. Удзельнікі атрымалі поўную свабоду выбару спосабаў тэставання тавараў пры ўмове, што яны мусяць быць арыгінальнымі і пры гэтым даваць магчымасць зрабіць высновы. Вынікі да таго ж трэба было прадставіць наглядна. Пададзеныя на конкурс працы ацэньвала адмысловае журы.
 
Пераможцы конкурса «Кемлівыя тэстэры» ў 2015 годзе
 
1-ы прыз: Тэставанне асвяжальніка паветра (сярэдняя школа № 20 г. Орша)
Яна Янушэўская
Крысціна Васіленка
Валерыя Крот
8-ы клас. Прызы: партатыўныя зарадныя прылады для смартфонаў
 
2-і прыз: лак для пазногцяў (сярэдняя школа № 20 г. Орша)
Карына Новак
Марына Астроўская
10-ы клас. Прызы: тэрмакубкі
 
3-і прыз: каляровыя алоўкі (гімназія № 2, Слуцк)
Кацярына Уласевіч
10-ы клас. Прыз: цішотка
 
Мы шчыра віншуем усіх пераможцаў!