Здарова і смачна Майстар-клас па кулінарыі ў рэзідэнцыі пасла Германіі

Здаровая і смачная ежа: майстар-клас па кулінарыі ў рэзідэнцыі Пасла Германіі
Здаровая і смачная ежа: майстар-клас па кулінарыі ў рэзідэнцыі Пасла Германіі | © Deutsche Botschaft Minsk

У аўторак 27 кастрычніка і ў сераду 28 кастрычніка 2015 года вучні ПАШ-школ з Мінска, Пінска, Слуцка і Маладзечна сабраліся разам, каб пад кіраўніцтвам нямецкага повара Сафіі Хофман прыгатаваць здаровы і смачны абед з трох блюд. Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску спадар Петэр Дэтмар запрасіў іх з гэтай нагоды ў кухню сваёй рэзідэнцыі.
 
Юныя павары даведаліся шмат новага пра здаровае харчаванне і каштоўныя прадукты, а таксама пра прыгатаванне смачных і прывабных страў. Сустрэча, вядома, скончылася сумеснай дэгустацыяй.

Здаровая і смачная ежа: майстар-клас па кулінарыі ў рэзідэнцыі пасла Германіі Перайсці да галерэі Здаровая і смачная ежа: майстар-клас па кулінарыі ў рэзідэнцыі пасла Германіі | © Deutsche Botschaft Minsk