Дзіцячы і моладзевы тэатр Тэатральны фестываль ініцыятывы ПАШ у Мінску

Фрагмент спектакля «Разбойнікі»
Фрагмент спектакля «Разбойнікі» | © Goethe-Institut

10 кастрычніка 2015 года ў Мінску ўпершыню адбыўся тэатральны фестываль, у якім бралі ўдзел школы-удзельніцы ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», якія курыруюцца Інстытутам імя Гётэ і Упраўленнем па справах замежных школ. На сцэне Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі свае пастаноўкі – працягласць якіх складала да 30 хвілін – прадставілі шэсць тэатральных груп.

Акрамя таго, трупа-госць з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прадставіла ўвазе публікі «Разбойнікаў» Шылера. Добрыя касцюмы акцёраў і іх выдатная гульня ўразілі гледачоў. Публіка ўбачыла шырокі дыяпазон пастановак: пачынаючы спектаклем «Брэменскія музыканты», які прадставілі чацвёртакласнікі з Мазыра, і сканчаючы больш сур’ёзнай рэччу – сцэнічнай версіяй кнігі «Ільза з’ехала» (Die Ilse ist weg), якую паказалі старэйшыя школьнікі з Гродна. Усе акцёрскія трупы былі выдатна падрыхтаваныя. Яны паклапаціліся аб тым, каб гледачы атрымалі станоўчыя эмоцыі.

  • Тэатральны фестываль ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» © Goethe-Institut