Музыка Канцэрты і майстар-класы Алекса Ліса

Майстар-клас Алекса Ліса
Майстар-клас Алекса Ліса | Foto (Ausschnitt) © Goethe-Institut

Электронныя рытмы у звязку з гучаннем гітары і бубнаў – музыкант з Мангейму Алекс Ліс выступіў 25 і 26 верасня 2015 года з канцэртамі ў Мінску і Оршы: публіка з захапленнем слухала яго музыку – сінтэз попу і хіп-хопу. Ліс спяваў рэп пра каханне і боль расстання, пра згублены час і вялікія мары, а публіка танчыла пад яго.
 
У Мінску разам з Алексам Лісам выступіў і беларускі рэпер SP Kava. Пасля яго выступу нават адбылася невялікая нямецка-беларуская дуэль у стылі «фры стайл». Падчас майстар-класаў, якія прайшлі пасля канцэртаў, групы школьнікаў пісалі пад кіраўніцтвам Алекса Ліса свае ўласныя творы, якія пасля прадставілі ўвазе публікі, выконваючы іх на мелодыю адной з кампазіцый музыканта.

 
Канцэрты і майстар-класы выканаўцы урбан-попу Алекса Ліса Перайсці да галерэі Канцэрты і майстар-класы выканаўцы урбан-попу Алекса Ліса | © Goethe-Institut
Майстар-клас Алекса Ліса