Павышэнне кваліфікацыі Тэатральны семінар пад кіраўніцтвам Дытэра Кірша

Семінар Дытэра Кірша
Семінар Дытэра Кірша | Foto (Ausschnitt) © Goethe-Institut/Alexej Astapenko

Падчас семінара павышэння кваліфікацыі, які доўжыўся з 17 па 20 верасня 2015 года ў Мінску, Дытэр Кірш азнаёміў зацікаўленых настаўнікаў з ПАШ-школ з тым, як прымяняць на занятках прыёмы театральнага мастацтва.

Настаўнікі нямецкай мовы даведаліся пра патэнцыял выкарыстання тэатральнага мастацтва на занятках: пачынаючы з практыкаванняў для адпрацоўкі рухаў, голасу ды стылю маўлення і сканчаючы невялікімі інсцэніроўкамі. Праца ажыццяўлялася на аснове тэкстаў «Фауста» Гётэ, Генрыха Бёля і некаторых графічных навэл.
 

Тэатральны семінар пад кіраўніцтвам Дытэра Кірша Перайсці да галерэі Тэатральны семінар пад кіраўніцтвам Дытэра Кірша | © Goethe-Institut