Мова Летнік ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні»

Летнік ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», 2015 г.
Летнік ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», 2015 г. | © Goethe-Institut

Вакацыі – гэта час правядзення летнікаў ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні». З 14 па 23 чэрвеня 2015 г. у трэці раз прайшоў моўны летнік для вучняў ПАШ-школ з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. 36 маладых людзей і дзяўчат, а з імі 10 суправаджаючых-дарослых з вышэйназваных краін і Германіі правялі 10 дзён разам у Друскінінкаі.
 
Па традыцыі ў межах летніка праводзіліся заняткі і фазы праектнай працы, прысвечаныя цікавым для моладзі тэмам. Пры гэтым вялікую ролю адыгрывала тэма аховы навакольнага асяроддзя: на працягу двух дзён удзельнікі летніка даследавалі розныя біятопы, якія знаходзяцца ў ваколіцах летніка, распрацоўвалі праекты па іх зберажэнні, улічваючы інтарэсы эканомікі і захавання экалагічнай раўнавагі.
 

Летнік ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», 2015 г. Bildergalerie „PASCH-Sommercamp in Druskininkai 2015“ Летнік ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», 2015 г. | © Goethe-Institut
 
Забаўляльнай частцы праграмы было прысвечана нямала часу: праводзіліся кінавечары, гадзіны майстравання, азнаямленне з горадам у гульнявой форме: можна сказаць, што кожны ўдзельнік прыняў удзел у тым, што яго цікавіла. Адной з галоўных падзей летніка была экскурсія ў старую сталіцу Літвы Каўнас. Напрыканцы летніка ўсе яго ўдзельнікі былі адзінадушнымі ў меркаванні, што нягледзячы на халодныя ночы і агрэсіўных камароў летнік быў выдатнай падзеяй, а яго удзельнікі – цудоўнымі людзьмі.