Фестываль школьных тэатраў Тэатральная група «МОСГ» выступіла на фестывале ў Боне

Тэатральная група вучняў ПАШ-школ Беларусі «МОСГ»
Тэатральная група вучняў ПАШ-школ Беларусі «МОСГ» | Foto (Ausschnitt) © Goethe-Institut

Тэатральная група існуе з восені 2014 г. Яна ўжо паспела здабыць досвед выступаў перад шматлікай публікай у Мінску і Санкт-Пецярбургу. Галоўная падзея адбылася 15 чэрвеня 2015 г. Маладыя беларусы прадставілі свой нямецкамоўны спектакль на Бонскім фестывалі школьных тэатраў «Спотлайтс». Пасля кожнага выступу група рабілася больш кансалідаванай, а тэхніка гульні больш пераканаўчай. Тэатральная група пад кіраўніцтвам Бехджат Медызадэ і Йоахіма Хосбаха выдатна паказала на сцэне ў Боне сваю пастаноўку – публіка была ў захапленні. Кіраўніцтва фестываля пазітыўна ацаніла гульню школьнікаў і іх веды нямецкай мовы, пра выступ групы паведамілі мясцовыя газеты.
 
Нягледзячы на тое, што вольнага часу было няшмат, школьнікі здолелі пазнаёміцца з горадам і яго наваколлем. Яны падняліся на гару Драхенфельс, праплылі па Рэйне на параплаве, наведалі Дом нямецкай гісторыі.
 
Праца школьных тэатраў у ПАШ-школах Беларусі павінна працягвацца. Плануецца, што будзе пастаўлены новы спектакль. Мы шчыра дзякуем тэатральнай групе «Юнге Тэатэргемайндэ Бон» і дэпартаменту культуры адміністрацыі Бона за аказаную падтрымку.