Мадэляванне Школьнікі будавалі мадэлі караблёў у бутэльках

Школьнікі будавалі мадэлі караблёў у бутэльках
Школьнікі будавалі мадэлі караблёў у бутэльках | Foto (Ausschnitt) © Goethe-Institut

У Беларусі няма мора, але ўжо ёсць караблі, прыдатныя дла падарожжаў па ім – хай сабе і ў выглядзе мадэляў.
 
У маі 2015 г. вучні ПАШ-школ Беларусі-партнёраў Інстытута імя Гётэ будавалі разам з мастаком і будаўніком мадэляў караблёў Эндзі Мёбіусам мадэлі караблёў у бутэльках – па-нямецку «будэльшыфэ».
 
Мадэлі караблёў у бутэльках «будэльшыфэ» назваюцца так таму, што размяшчаюцца ў «будэлях» – так на ніжненямецкай мове называюцца бутэлькі – адкуль іх ужо не дастаць. Калі праца скончаная, атрымліваецца невялікі прыгожы сувенір. Невялікія шэдэўры стваралі на працягу двух дзён групы з дзесяці чалавек пад кіраўніцтвам настаўнікаў працы. Тут запатрабаваныя былі надзвычай тонкае чуццё і ўменне чакаць.
 

Школьнікі будавалі мадэлі караблёў у бутэльках Bildergalerie „Schüler bauen Buddelschiffe“ Школьнікі будавалі мадэлі караблёў у бутэльках | © Goethe-Institut
 
Побач з працай па стварэнні мадэляў караблёў адбыліся семінары, якія праводзілі валанцёры службы «Фрайвілігендынст культурвайт» (Freiwilligendienst kulturweit – Валанцёрская служба ў галіне культуры). Падчас семінараў вучні пазнаёміліся з рэгіёнамі Германіі, якія маюць марскія ўзбярэжжы. Для ўдзельнікаў абодвух мерапрыемстваў у канцы кожнага дня былі арганізаваныя ўсходнефрызскія чайныя цырымоніі , на якіх можна было выпіць гарбаты з вяршкамі і ледзянцамі.