Моладзевая канферэнцыя Экалагічная канферэнцыя ў Маскве

Канферэнцыя «Навакольнае асяроддзе ўплывае на школу»
Канферэнцыя «Навакольнае асяроддзе ўплывае на школу» | Foto (Ausschnitt) © Marina Lasko

Першая міжнародная моладзевая канферэнцыя, прысвечаная пытанням навакольнага асяроддзя – «Навакольнае асяроддзе ўплывае на школу» – прайшла з 9 па 12 красавіка 2015 года ў Маскве.
 
У гэтай шырокамаштабнай падзеі узялі ўдзел 210 школ і каля 800 маладых людзей з пяці краін, якія прадставілі свае праекты на экалагічную тэматыку, распрацаваныя мінулай зімой. Экспертныя камісіі правялі рэцэнзаванне ўсіх канцэпцый. Аўтары вартых ўвагі праектаў былі запрошаны ў Маскву, дзе ў межах шырокамаштабнай канферэнцыі адбылася іх прэзентацыя. Акрамя таго, каманды, якія складаліся з вучняў і настаўнікаў, узялі ўдзел у семінарах, што прайшлі ў межах праекта. 

Канферэнцыя «Навакольнае асяроддзе ўплывае на школу» Канферэнцыя «Навакольнае асяроддзе ўплывае на школу» Канферэнцыя «Навакольнае асяроддзе ўплывае на школу» | © Marina Lasko
 
Прадставіўшы праект «Паляпшэнне экалагічнай сітуацыі на тэрыторыі, прылеглай да школы», каманда ПАШ-школы з Оршы прайшла кваліфікацыйны адбор – яна выступала за Беларусь на канферэнцыі ў Маскве. Тры вучні, а з імі настаўнікі нямецкай мовы і хіміі праводзілі аналіз грунту і паветра, яны таксама планавалі мерапрыемствы па паляпшэнні існуючай сітуацыі. Падчас семінараў, якія праходзілі ў межах праекта, вялікая колькасць вучняў і настаўнікаў даведалася пра важнасць дзейнасці, накіраванай на ахову навакольнага асяроддзя.
 
У рэалізацыі праекта ўзялі ўдзел сем даследчых ўстаноў Германіі і Расіі. Гэтыя ўстановы таксама маюць намер удзельнічаць у арганізацыі наступнай канферэнцыі, якая павінна адбыцца ў 2016 годзе.