Фестываль школьных тэатраў Спектакль «Мома» ў Санкт-Пецярбургу

Спектакль «Мома» быў паказаны ў Санкт-Пецярбургу
Спектакль «Мома» быў паказаны ў Санкт-Пецярбургу | © privat

18–21 сакавіка 2015 г. група з 11 вучняў ПАШ-школ выправілася ў Санкт-Пецярбург, каб узяць удзел у фестывалі школьных тэатраў, які адбываецца там штогод. Цягам апошняга года школьнікі інтэнсіўна працавалі са спецыялістамі ў галіне тэатра з Германіі – вынікам стаў паказ спектакля паводле казкі Міхаэля Эндэ «Мома» ў Мінску. Гэты спектакль яны прывезлі ў Санкт-Пецярбург. Перад фестывалем пастаноўка была яшчэ раз грунтоўна перапрацавана, прайшоў шэраг інтэнсіўных рэпетыцый.

Спектакль «Мома» ў Санкт-Пецярбургу Спектакль «Мома» ў Санкт-Пецярбургу Спектакль «Мома» ў Санкт-Пецярбургу | © privat

Падчас фестывалю група пад кіраўніцтвам Бехджат Медызадэ і Йоахіма Хосбаха паказала высокі ўзровень выканання, выдатныя валоданне нямецкай мовай і сумесную працу акцёраў. Як знак прызнання іх дасягненняў на завяршэнне тэатральнага праекта, які доўжыўся два гады, школьнікі пакажуць сваю пастаноўку для носьбітаў мовы падчас фестываля школьных тэатраў у Боне, які пройдзе ў чэрвені 2015 г.