Школы-партнёры Шэраг восеньскіх майстар-класаў у ПАШ-школах

Шэраг восеньскіх майстар-класаў у ПАШ-школах
Шэраг восеньскіх майстар-класаў у ПАШ-школах | Foto (Ausschnitt): © Goethe-Institut

У лістападзе і снежні 2014 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску арганізаваў майстар-класы з удзелам майстроў і маладых немцаў у беларускіх ПАШ-школах.
 
Разам з Ірынай Калеснікавай вучні 5-га і 6-га класаў змайстравалі прыгожыя падзелкі з лямцу – персанажаў нямецкіх казак, якія потым экспанаваліся на выставах ў школах.
 
Майстар-класы і семінары ў школах праводзілі таксама Джэні Этрых і Крыстаф Штайнерт. Абодвум маладым немцам-асістэнтам DAAD, якія працуюць у Мінску і Брэсце,  спадабалася праца з адкрытымі і матываванымі вучнямі. Школьнікі даведаліся шмат пра Германію і немцаў з першых рук: пазнаёміліся са сталіцай Германіі, з тым, як ідзе падрыхтоўка да Каляд, спявалі і танцавалі пад акардэонную музыку.
 

Шэраг восеньскіх майстар-класаў у ПАШ-школах Фатаграфіі: Шэраг восеньскіх майстар-класаў у ПАШ-школах Шэраг восеньскіх майстар-класаў у ПАШ-школах | © Goethe-Institut