Тэатральны тыдзень «Мома і шэрыя людзі» у Мінску

Спектакль «Мома і шэрыя людзі»
Спектакль «Мома і шэрыя людзі» | Foto (Ausschnitt): © Goethe-Institut

«Глядзіце, гэта наша Мома!» – крычалі дзеці, калі галоўная дзеючая асоба п’есы выходзіла на сцэну, вызваляючы ў часе паказу спектаклю свет ад шэрых людзей.
 
У верасні 2014 г. у Мінску сустрэліся 33 вучні з чатырох ПАШ-школ, якія захапляюцца тэатрам – гэта адбылося пасля сканчэння падрыхтоўчай інтэрнэт-фазы. На працягу тыдня яны рыхтавалі пастаноўку паводле сказкі Міхаэля Эндэ «Мома». Яе падрыхтоўка адбывалася пад кіраўніцтвам спецыялістаў у галіне тэатра Бехджат Медызадэ і Йоахіма Хосбаха (Франкфурт-на-Майне). Цягам гэтых дзён школьнікі з розных гарадоў, якія вучацца ў розных класах, ператварыліся ў зладжаную каманду, паказаўшы выдатную акцёрскую гульню.
 
Апагеем сумеснай працы стаў паказ п’есы на сапраўднай тэатральнай сцэне Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
 

«Мома і шэрыя людзі» – тэатральны тыдзень для вучняў ПАШ-школ у Мінску Bildergalerie „Momo und die grauen Leute“ «Мома і шэрыя людзі» – тэатральны тыдзень для вучняў ПАШ-школ у Мінску | © Goethe-Institut. Foto: Alexej Astapenko

Нямецкія рэферэнты былі ўражаныя сур’ёзнымі адносінамі да справы з боку школьнікаў-удзельнікаў праекта і добрай сумеснай працай. На развітанні ў канцы тыдня з’явілася ідэя падаць заяўку на ўдзел у міжнародным фестывалі школьных тэатраў.