Слэм і пэрформанс Філіп Шарэнберг у гасцях у ПАШ-школе ў Мозыры

Філіп Шарэнберг
Філіп Шарэнберг | Foto (Ausschnitt): © Goethe-Institut

Вы калі-небудзь чулі рэп-версію верша Гётэ «Лясны цар»? Альбо глядзелі на паядынак паэтаў, якія змагаліся з дапамогай аргументаў і фраз?
 
Падчас свайго шоў, якое адбылося 25 верасня 2014 г., Філіп Шарэнберг прайшоўся па нямецкай літаратуры і мове і зрабіў зусім нечаканыя адкрыцці. Моўны акрабат распавядаў і гуляў, спяваў і тацаваў – працуючы ўсімі канцавінамі, ён прывёў у захапленне публіку, што знаходзілася ў поўнай актавай зале сярэдняй школы № 16.
 
У канцы шоў публіка дзякавала Філіпу Шарэнбергу за незабыўныя ўражанні – яму дарылі букеты кветак ды іншыя невялікія прэзенты.