Мова Моўны летнік ініцыятывы ПАШ

Logo des PASCH-Sommercamps
Logo des PASCH-Sommercamps | Foto (Ausschnitt): © Goethe-Institut

З 22 чэрвеня па 1 ліпеня 2014 г. вучні 8–11 класаў з Літвы, Польшчы, Беларусі і Калінінграда накіраваліся ў Друскінінкай (Літва), каб вучыцца і бавіць час разам. Падчас інтэнсіўных заняткаў і праектнай працы – усё адбывалася на нямецкай мове – школьнікі даведаліся шмат аб тым, што з’яўляецца аднолькавым і розным у краінах, адкуль яны паходзяць.

З удзельнікамі летніка працавалі настаўнікі з чатырох краін, валанцёры праграмы «Культурвайт» (Kulturweit), а таксама іншыя носьбіты нямецкай мовы. Побач з вывучэннем такіх тэм, як «Навакольнае асяроддзе», «Мода» альбо «Моладзевыя культуры», удзельнікам летніка была прапанавана рознабаковая праграма правядзення вольнага часу – у яе межах адбыліся экскурсіі ў Вільнюс і Тракай, арганізоўваліся вечаровыя паказы фільмаў і спартыўныя гульні, маляванне на магнітах і наведванне вяроўкавага гарадка.

 Pasch-Sommercamp 2014 Pasch-Sommercamp 2014 | Foto: © Goethe-Institut Галоўнай падзеяй былі заняткі хіміі, якія праводзіліся на нямецкай мове. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў нямецкай мовы і хіміі школьнікі праводзілі эксперыменты, падчас якіх правяралася якасць вады – у гэтым кантэксце таксама была ўзгаданая тэма забруджвання навакольнага асяроддзя. Заключная частка заняткаў, якая мела назву «Вясёлая хімія», засведчыла, што прыродазнаўчыя навукі не абавязкова павінны быць сур’ёзнымі. Плануецца, што моўны летнік ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» будзе арганізаваны і ў наступным годзе.