Тэатр Тыдзень мюзікла ў Оршы

Musical-Woche in Orscha: Szene aus einem Theaterstück
Musical-Woche in Orscha: Szene aus einem Theaterstück | Foto (Ausschnitt): © Goethe-Institut

Брэменскія музыканты сустрэлі гамельнскага крысалова на сцэне сярэдняй школы № 20 г. Оршы. Спектакль па матывах узгаданых казак пачынаўся эпізодам са школьнага жыцця: дзяўчынка ўзгадвае перад тым, як пакласціся спаць, тое, пра што распавядала на занятках настаўніца.

Астрыд і Рыхард Харцьен стварылі сцэнар спектаклю, каб паставіць яго разам са школьнікамі з Оршы. Яны прыехалі ў гэты горад, дзе на працягу тыдня рыхтавалі мюзыкл пад назвай Guten Morgen, guten Tag, guten Abend, gute Nacht да паказу на сцэне. У падрыхтоўцы пастаноўкі ўзялі ўдзел 56 вучняў 4–8 класаў. Яны гралі ў групе музычнага суправаджэння, спявялі ў хоры альбо выступалі ў ролі акцёраў – усё вырашала наяўнасць таленту і інтарэсу. Падчас падрыхтоўкі пастаноўкі яны вучылі ролі, працавалі над сцэнічнымі касцюмамі і пісалі музыку. Пры гэтым яны выкарыстоўвалі свае веды нямецкай мовы.

Musical-Woche in Orscha © Foto: Goethe-Institut Minsk У канцы тыдня, на якім праходзіў гэты праект, у актавай залі, запоўненай да апошняга месца, адбыўся паказ мюзікла на нямецкай мове. Узнагародай акцёрам былі бурныя воплескі гледачоў.

Дадзеная імпрэза прайшла ў межах святкавання першых угодкаў усталявання партнёрскіх адносінаў паміж сярэдняй школай № 20 і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску па лініі ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні». З гэтай нагоды школу наведаў намеснік Пасла ФРГ у РБ спадар д-р Хольгер Рапіёр, які мог пераканацца, што праектная праца праходзіць паспяхова. У межах візіту у дар школе ім была перададзена літаратура на нямецкай мове.