Тэатр Тэатральныя пастаноўкі ў ПАШ-школах

PASCH-Theatergruppe
PASCH-Theatergruppe | Foto (Ausschnitt): © Goethe-Institut

У другой палове красавіка 2014 г. куратары ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» разам з рэферэнтамі Бех’ят Мехдызадэ і Яахімам Хосбахам наведалі школы-удзельніцы гэтага праекта ў Гродне, Слуцку і Мінску. У кожнай школе на працягу двух дзён яны развучвалі кароткія пастаноўкі разам з прыкладна 20 вучнямі 6 – 10 класаў.

Узяўшы ў якасці крыніцы натхнення казку «Беласнежка і сем гномаў», вучні разглядалі такія цікавыя сучаснай моладзі пытанні, як «Што такое прыгажосць?» і «У чым выяўляецца моц?» Любіць саміх сябе, замест таго, каб гнацца за ідэалам прыгажосці – менавіта гэта ідэя лягла ў аснову невялікай пастаноўкі, якая была прапанавана ўвазе публікі ва ўсіх школах-удзельніцах праекта.

Паказы тэатральных пастановак – гэта толькі пачатак: у верасні 2014 г. у Мінску плануецца адкрыццё выставы Märchenwelten («Казачныя сусветы»), якая будзе прысвечана 200-годдзю выхаду ў свет зборніка казак братоў Грым.