Фестываль школьных тэатраў Тэатральны фестываль ПАШ-ініцыятывы

Маладыя акцёры
Маладыя акцёры | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut

Тэатральныя групы ПАШ-школ з усёй краіны сустрэліся ў Мінску ў другі раз 8 кастрычніка 2016 года. Удзельнічалі групы з сямі школ (з Слуцку, Мінску, Гомеля, Маладзечна, Мазыра, Брэста і Оршы), якія прадставілі 10–20-хвілінныя пастаноўкі. Сярод іх былі інсцэніроўкі такіх класічных казак, як «Румпельшцільцхен», «Чароўная лямпа Аладына», а таксама пастаноўкі паводле такіх літаратурных твораў, як, напрыклад, «Іншыя» (Die Anderen).
 
Школьнікам-акцёрам падабалася граць свае ролі. Публіка, якой было надзіва шмат, дзякавала за кожную пастаноўку апладысментамі. У паўзах паміж пастаноўкамі школьнікі адказвалі на пытанні віктарынаў, прысвечаных спектаклям, а у канцы адбылося ўручэнне прызоў. Сёлета фестываль быў арганізаваны Інстытутам імя Гётэ і Упраўленнем замежных школ у супрацоўніцтве з Гімназіяй № 20 г. Мінска.