Лялечны тэатр
Восеньскае тэатральнае турнэ ПАШ-ініцыятывы

Усе ПАШ-школы, якія курыруе Інстытут імя Гётэ, наведаў у другой палове кастрычніка 2016 года лялечны тэатр берлінскай акцёркі Сузі Клаўс. Акцёрка прывезла пастаноўку Янаша «Яблычны чалавечак». У ёй распавядаецца гісторыя Эберхарда, які хацеў мець толькі адзін яблык. Гэта жаданне ледзь не давяло яго да згубы.
У кожным гарадзе, дзе знаходзяцца ПАШ-школы, спектакль паглядзелі каля 100 чалавек. У першую чаргу гэта былі юныя гледачы. Перад паказамі настаўнікі бралі ўдзел у семінарах пад кіраўніцтвам Сузі Клаўс, на якіх разглядаліся асновы выкарыстання лялечных пастановак на занятках нямецкай мовы. Настаўнікі азнаёміліся з рознымі відамі лялек, іх магчымасцямі, а таксама павучыліся выкарыстоўваць на занятках гульнявыя тэхнікі.