Моўны летнік Моўны летнік ПАШ-ініцыятывы ў Друскінікаі

Моладзь у моўным летніку
Моладзь у моўным летніку | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut

Дзесяць дзён. Чатыры краіны. 40 навучэнцаў. У чэрвені 2016г. у літоўскім Друскінікаі сустрэліся вучні з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы, каб паглыбіць свае веды нямецкай мовы і даведацца больш пра Германію, а таксама пра суседнія краіны з ліку вышэйназваных чатырох.
 
Да абеда вучні, узрост якіх складаў ад 14 да 17 гадоў, займаліся ў змяшаных малых групах, а ў другой палове дня інтэнсіўна вывучалі гістарычныя, культурныя і эканамічныя сувязі ў дадзеным геаграфічным рэгіёне. Акрамя таго, вучні працавалі па тэме «Ахова навакольнага асяроддзя» з партнерамі з Вышэйшай школы аграрнай педагогікі і аховы навакольнага асяроддзя Вены.
 
Дзякуючы дасведчаным настаўнікам з краін-удзельніц і Аўстрыі матэрыял заняткаў быў прадстаўлены наглядна, у забаўляльнай форме. Экскурсія ў Вільню і забаўляльная праграма завяршылі летнік-2016.