Алімпіяда па замежных мовах Поспехі вучняў ПАШ-школ

Пераможцы алімпіяды Ганна Скрыпко і Юля Канапацкая (злева направа)
Пераможцы алімпіяды Ганна Скрыпко і Юля Канапацкая (злева направа) | Фота (фрагмент): Tatiana Bulko

У Магілёве прайшоў фінальны тур Рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Вучні ПАШ-школ дасягнулі значных поспехаў. Мы шчыра віншуем Ганну Скрыпко з атрыманнем дыплому 1-й ступені, а Юлю Канапацкую – дыплома 3-й ступені. Абедзьве школьніцы навучаюцца ў Гімназіі № 10 у Маладзечне.
 
Усе ўдзельнікі алімпіяды з секцыі нямецкай мовы атрымалі падчас урачыстага закрыцця мерапрыемства прызы ад Інстытута імя Гётэ і Пасольства ФРГ у Мінску.
 
У межах алімпіяды Інстытут імя Гётэ і Упраўленне замежных школ правялі адборачныя гутаркі з яе ўдзельнікамі. Чатыры вучні, якія паказалі найлепшыя вынікі, атрымалі стыпендыі Службы педагагічных абменаў. Улетку яны паедуць на чатыры тыдні ў Германію, дзе возьмуць удзел у разнастайнай праграме ў складзе групы, у якую будуць уваходзіць вучні з розных краін. Анна Скрыпко і тут стала шчаслівай пераможцай. Мы віншуем яе з гэтым выдатным поспехам!