ПАШ-турнэ Нямецкія песні інакш

Вучні выконваюць песні
Вучні выконваюць песні | Фота (фрагмент): Martin Sommer

З 17 па 21 красавіка 2017 года Марцін Зомер і Францыска Хаўпт наведвалі ПАШ-школы Беларусі, дзе працавалі са школьнікамі, настаўнікамі нямецкай мовы і спеваў.

Разам яны распрацавалі музыкальнае суправаджэнне да традыцыйных нямецкіх народных песень, вывучылі новыя тэксты, а затым выканалі свае творы. Акрамя таго, у Оршы і Маладзечне Марцін Зомер даў канцэрты, падчас якіх граў на дыджэрыду, электравіяланчэлі, шайтхольце і гітары.