Моўны летнік Разам вучыцца, разам жыць

Школьнікі ПАШ-школ падчас моўнага летніка
Школьнікі ПАШ-школ падчас моўнага летніка | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut

З 2 па 10 ліпеня 2017 года 35 вучняў з чатырох краін бралі ўдзел у моўным летніку ў Друскінікаі (Літва).

Галоўная ўвага надавалася заняткам па вывучэнню мовы, якія праводзіліся дасведчанымі выкладчыкамі нямецкай, а таксама праектнай працы па тэмах «Навакольнае асяроддзе» і «Прырода», якая праходзіла ў другой палове дня. Гэту частку летніка ўзялі на сябе эксперты з Венскага ўніверсітэту аграпедагогікі і педагогікі навакольнага асяроддзя. Яны не толькі азнаёмілі школьнікаў з тэматыкай абароны навакольнага асяроддзя, але і перадалі свае веды ў гульнявой форме.

Як маскіруюцца ў прыродзе інзэкты? Якія расліны можна збіраць і есці? Якім чынам функцыянуе сістэма транспартыроўкі вады і спажыўных рэчываў у дрэваў? Адказы на гэтыя і падобныя да іх пытанні мы шукалі разам падчас летніка.

Удзельнікі летніка не толькі вывучалі нямецкую мову і займаліся праектнай працай: яны таксама пазнаёміліся з сталіцай Літвы – Вільнюсам, з’ездзіўшы туды на экскурсію, а таксама змаглі заняцца спортам у аквапарку і канатным гарадку ў лесе.

У канцы адбылося свята смажання шашлыкоў, а потым усе ўдзельнікі летніка вярнуліся ў свае краіны з новым досведам, здабыўшы новых сяброў. Друскінікай! Мы яшчэ вернемся!