Фотапраект Я бачу тое, чаго не бачыш ты

Адкрыццё выставы
Адкрыццё выставы | Фота (фрагмент): Luisa Zahn

28 красавіка 2017 года ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску адкрылася выстава «Я бачу тое, чаго не бачыш ты».
 
На працягу 2016/2017 навучальнага года валанцёры праграмы «Культурвайт» з Германіі аказвалі падтрымку ў правядзенні заняткаў нямецкай мовы ў школах, якія з’яўляюцца партнёрамі Інстытута імя Гётэ і Галоўнага ўпраўлення школ за мяжой у Беларусі. Яны арганізавалі і ажыццявілі праект для школьнікаў, у межах якога яго ўдзельнікі павінны былі распавесці пра сваю краіну з вельмі асабістага пункта гледжання – прадставіўшы фатаграфіі і невялікія тэксты. Як школьнікі, так і валанцёры з усіх школ-удзельнікаў праекта прыехалі ў Мінск на адкрыццё выставы. Пераможцы ў розных катэгорыях, якіх вызначыла журы, атрымалі прызы. Акрамя таго, увазе публікі была прадстаўлена брашура, якая змяшчае ўсе працы і, так бы мовіць, запрашае да невялікага падарожжа па Беларусі.
 
Выставу можна было ўбачыць на 4-м паверсе інстытута. Яе наведвальнікі аддавалі свае галасы, каб вызначыць фатаграфію, якая павінна была атрымаць прыз глядацкіх сімпатый.