Семінар Фанетыка на занятках нямецкай мовы

Удзельнікі семінара
Удзельнікі семінара | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut

З 2 па 5 мая 2017 года выкладчыцы нямецкай мовы з ПАШ-школ Беларусі ўзялі ўдзел у семінары павышэння кваліфікацыі пад кіраўніцтвам Сандры Кромер.

Рэферэнт азнаёміла ўдзельнікаў групы з тэарэтычнымі асновамі навучання фанетыцы, а потым праводзіла практыкаванні, мэтай якіх было ўдасканаленне вымаўлення і інтанацыі ў тых, хто вывучае нямецкую.