Майстраванне Восеньскае турнэ паветраных змеяў

Семінар, прысвечаны майстраванню паветраных змеяў
Семінар, прысвечаны майстраванню паветраных змеяў | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut

З 11 па 15 верасня 2017 года Анке Заўэр – мастачка, якая вырабляе паветраных змеяў – праводзіла семінары для школьнікаў у Оршы, Мазыры, Гродна, Маладзечне і Слуцку.

Кожны ўдзельнік семінара змайстраваў свайго ўласнага змея: ветразь змея фарбаваўся з выкарыстаннем т. зв. тэхнікі шыборы, умацоўваўся планкамі, да яго прывязваўся адмысловы шнур. Анке Заўэр таксама распавяла пра асобныя складовыя часткі паветранага змея і паказала, як ён функцыянуе. Напрыканцы семінара ўсё каляровыя змеі ўзняліся ў неба, лунаючы ад павеваў ветру.