ПАШ-тэатр Рамэа і Джульета інакш

Эпізод з спектакля «Як Рамеа і Джульета»
Эпізод з спектакля «Як Рамеа і Джульета» | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut

З 18 па 23 верасня 2017 года – шэсць дзён запар – 18 вучняў восьмых і дзявятых класаў шасці ПАШ-школ Беларусі спявалі, танцавалі і выконвалі ролі акцёраў у тэатральнай пастаноўцы ў Гімназіі № 56 г. Мінска. З хуткасцю ветра вучні пад кіраўніцтвам рэферэнтаў Яахіма Хосбаха і Бэхджат Мехдызадэ падрыхтавалі для паказу на сцэне пастаноўку «Як Рамэа і Джульета».
 
Для Яахіма і Бехджат гэта ўжо другая група школьнікаў, з якой яны працуюць у Беларусі. Разам з першай групай яны прадставілі свае пастаноўкі на тэатральных фестывалях у Санкт-Пецярбургу і Боне і нават атрымалі ўзнагароду. Тым часам удзельнікі першай групы школьнікаў сталі студэнтамі, таму паўстала неабходнасць стварэння новага тэатральнага калектыву ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні».
 
Перад тым, як адбылася сустрэча ў Мінску, тэатральныя педагогі на працягу некалькі месяцаў дачыняліся з групай праз «WhatsApp». Такім чынам з’явілася ідэя паставіць п’есу «Як Рамэа і Джульета». Да таго ж маладыя людзі і дзяўчаты граюць саміх сябе – тэатральную групу і яе шлях да гатовай пастаноўкі. Яны пытаюцца ў саміх сябе, якімі якасцямі павінны валодаць галоўныя дзеючыя асобы і які настрой павінен ствараць тэатр. Яны зрабілі выбар на карысць радасці і зрабілі так, каб Рамэа і Джульета засталіся жыць. З дапамогай танцу, спеваў, інструментаў і выдатнай гульні акцёраў яны пашыраюць эмоцыі: «Некаторы час на маіх вачах былі слёзы», – сказала потым адна настаўніца. На гэтым тыдні адпачыць ад школьных будняў у Мінску змаглі не толькі вучні, але настаўнікі, якія іх суправаджалі.