ПАШ-семінар Заняткі для дзяцей

Міжнародны семінар для настаўнікаў пачатковых школ
Міжнародны семінар для настаўнікаў пачатковых школ | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut/Olga Borushko-Shimanovich

Семінар для настаўнікаў пачатковых школ у Мінску

У кастрычніку 2017 года ў беларускай сталіцы сустрэліся 25 настаўнікаў школ ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Нагодай быў семінар для настаўнікаў пачатковых школ, падчас якога ў фокусе ўвагі знаходзіліся актуальныя тэмы, прысвечаныя заняткам на начальнай ступені, і абмен досведам паміж ПАШ-школамі.
 
Дзеці цікаўныя, яны любяць эксперыментаваць. Што будзе, калі пакласці жэлацінавых мядзведзікаў у гарачую ваду? Чаму патрэскваюць валасы, калі здымаеш пуловер? Дзеці – гэта маленькія даследчыкі, яны хочуць дайсці да існасці рэчаў. Часам яны хочуць проста майстраваць, гуляць і радавацца – і не толькі ў вольны час, а лепш за ўсё цэлы дзень – таксама і ў школе. Гэта акалічнасць – асаблівасць заняткаў у пачатковай школе. Настаўнікі знаходзяцца перад абліччам вялікага выкліку. Але ў іх ёсць шмат магчымасцей зрабіць заняткі для дзяцей займальнымі.
 
Займальныя заняткі нямецкай мовы
 
Як можна зрабіць заняткі нямецкай мовы ў класах ад 1 па 6 адаптаванымі для дзяцей і цікавымі? Гэта пытанне разглядалася настаўнікамі нямецкай мовы падчас семінара. У першы дзень гаворка вялася пра канкрэтную сітуацыю ў пачатковых школах асобных краін. Затым адбылася прэзентацыя Нямецкага дыгітальнага дзіцячага ўніверсітэта Інстытута імя Гётэ ў Расіі і быў праведзены воркшоп, прысвечаны метаду CLIL («Content and language integrated learning» – CLIL). Метад CLIL – гэта камбінацыя з заняткаў замежнай мовы і заняткаў па іншых прадметах. Рэферэнт Малгажата Купіс прадстаўляла ўвазе ўдзельнікаў невялікія эксперыменты, якія лёгка інтэграваць у вучэбны працэс. Яны падыходзяць таксама і для настаўнікаў, якія яшчэ не знаёмы з метадам CLIL.
 
Вучыць нямецкую з шкарпэткай
 
Другі дзень быў прысвечаны аўдзіраванню і маўленню… з дапамогай шкарпэткі. Праграма фільмаў «Нямецкая з шкарпэткай» тэлеканала WDR адрасавана дзецям ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. У кароткіх фільмах Эстэр размаўляе з шкарпэткай па-нямецку і тым самым заахвочвае гледачоў да слухання, паўтарэння ўголас і супрацоўніцтва. Інстытут імя Гётэ ў Варшаве стварыў метадычныя распрацоўкі да гэтай праграмы фільмаў. Таму вывучэнне замежнай мовы вельмі даспадобы дзецям! У апошні дзень настаўнікі мелі магчымасць праявіць актыўнасць і распрацаваць сцэнары ўрокаў. Калі тры дні інтэнсіўнай працы мінулі, настаўнікі паехалі дадому, узяўшы з сабой новыя ідэі, канкрэтныя прапановы па паляпшэнні сваіх заняткаў і, перш за ўсё, вельмі шмат энтузіязма.
 

«планета школа» 

Кароткія фільмы «Нямецкая з шкарпэткай» («Deutsch mit Socke») можна прагледзець на сайце www.planet-schule.de, а таксама спампаваць, зайшоўшы ў рубрыку «Пачатковая школа» («Grundschule»). «Планета школа» («Planet Schule») – гэта платформа, якая змяшчае мультымедыйны кантэнт для настаўнікаў і вучняў. Яна вядзецца нямецкімі тэлекампаніямі WDR і SWR.