Семінар Прамаўляйце! Паэтычны слэм для пачаткоўцаў

Семінар, прысвечаны паэтычнаму слэму
Семінар, прысвечаны паэтычнаму слэму | Фота (фрагмент): © Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava

З 17 па 19 красавіка 2018 г. школьнікі з усёй Беларусі адкрылі для сябе сваю ўласную паэтычную мову падчас варкшопа паэткі-слэмеркі Дамінік Макры, які адбыўся ў культурным цэнтры «Корпус» у Мінску.

Дамінік Макры з Марбургу працуе ў жанры паэтычнага слэму. Яе тэксты прысвечаны такім тэмам, як сям’я і гісторыя, каханне і палітыка: карацей, таму, што для яе з’яўляецца важным. Менавіта гэта і было тэмай семінара: пісаць пра тое, што даспадобы самому творцу.
 
Першыя тэксты былі сфармуляваны вельмі асцярожна. Аднак паступова ўдзельнікі семінара сталі смялейшымі ў тым, што тычылася мовы і гісторый. Яны працавалі над тэкстамі і паасобку, і ў групах, склад якіх мяняўся. Праца рабілася больш нязмушанай і ў тым, што тычылася мовы: паўставалі тэксты, у межах якіх рабіліся спробы творча спалучаць нямецкую, беларускую і рускую мовы.
 
У канцы паўсталі творы, якія дзівілі сваёй разнастайнасцю. Асабістыя тэксты з жыцця моладзі, смешныя і сумныя тэксты. Прэзентацыя тэкстаў, якая прайшла ў межах Кангрэса выкладчыкаў нямецкай мовы, была супольна зрэжысуравана рэферэнткай і школьнікамі.

Заключная імпрэза, што абуджала натхненне, засведчыла: школьнікі навучыліся па-новаму, вольна абыходзіцца з мовай: як са сваёй роднай, так і з нямецкай.
 
  • Паэтычны слэм для пачаткоўцаў Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko
    Паэтычны слэм для пачаткоўцаў