ПАШ-праект Дыгітальная акадэмія для дзяўчат

Дыгітальная акадэмія для дзяўчат. Фота: © Goethe-Institut/privat
Дыгітальная акадэмія для дзяўчат. | Фота: © Goethe-Institut/privat

Дыгітальныя перамены адбываюцца ва ўсё большым маштабе, сёння яны закранаюць усе сферы штодзённага жыцця. Нягледзячы на гэта, з розных прычын дзяўчат і жанчын па-ранейшаму няшмат у IT-галіне. Гэту сітуацыю трэба змяніць! Крок у кірунку пераменаў зрабілі 30 навучэнак ПАШ-школ з Мінска, Оршы, Маладзечна, Гродна, Барысава і Слуцка, узяўшы ўдзел у Дыгітальнай акадэміі для дзяўчат у Мінску з 19 па 21 верасня 2018 года.
 
Напачатку акадэміі яе ўдзельніцы маглі зрабіць выбар паміж трыма цікавымі варкшопамі. Першым варкшопам па тэме «Крэатыўнае робатабудаванне» кіравала лейпцыгская дызайнерка Амелі Голдфус. Дзяўчаты пачалі з канструявання простых лічбавых робатаў з маторчыкамі, якія сілкаваліся ад батарэек, за тры дні яны навучыліся таму, як абслугоўваць праграму «Arduino», здолелі крок за крокам кадаваць усё больш складаныя загады і ўрэшце нават напісалі праграму, якая можа кантраляваць некалькі маторчыкаў робата незалежна адзін ад аднаго.
 
Другі варкшоп быў прысвечаны музычнай тэматыцы. Музыкальны педагог Фраўке Хобергер з Гановера адкрыла для ўдзельніц разам з музыкай з Мінску Наталляй Куніцкай (яна ж Mustelide) дзверы ў свет стварэння дыгітальнай музыкі на аснове мабільных дадаткаў. Для тых, хто цікавіцца распрацоўкай мабільных дадаткаў, быў прызначаны трэці варкшоп. Супрацоўніцы кампаніі «Code Girls» з Лейпцыгу – а гэта Наталі Сантопскі і Юля Хофман – паказалі юным удзельніцам, як проста, прайшоўшы невялікі ўводны занятак, распрацаваць уласны мабільны дадатак: што і было ўрэшце апрабавана на прыкладзе стварэння беларуска-нямецкага мабільнага дадатка-слоўніка.
 
Побач з удзелам у варкшопах усе ўдзельніцы мелі магчымасць пазнаёміцца, наведаўшы кампаніі «EPAM» ды «IT Princess Academy», з жынчынамі, якія па-рознаму рабілі кар’еры ў IT-сферы, праслухаць даклад пра «flotracker» – адзін з вядучых мабільных дадаткаў, прызначаных для клопату аб здароўі, атрымаць адказы на шматлікія пытанні і, можа быць, пабачыць шляхі ў сферу прафесійнай дзейнасці ў будучыні.
 
  • ПАШ-праект: Дыгітальная акадэмія для дзяўчат. Фота: © Goethe-Institut/privat Фота: © Goethe-Institut/privat
    ПАШ-праект: Дыгітальная акадэмія для дзяўчат.

    ПАШ-праект: Дыгітальная акадэмія для дзяўчат
  • ПАШ-праект: Дыгітальная акадэмія для дзяўчат. Фота: © Goethe-Institut/privat Фота: © Goethe-Institut/privat
    ПАШ-праект: Дыгітальная акадэмія для дзяўчат.