Форум Форум выпускнікоў ПАШ-школ «Праца 4.0»

Форум выпускнікоў ПАШ-школ у Мінску. Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko
Форум выпускнікоў ПАШ-школ у Мінску. | Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko

Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кіргізстан, Расія, Украіна і Узбекістан. Кожная з шэрагу гэтых краін даслала на перыяд з 22 па 24 лістапада 2018 г. у восеньскі Мінск дэлегацыю былых навучэнцаў ПАШ-школ, дзе здаюцца экзамены «Fit in Deutsch» ды «Deutsches Sprachdiplom». «Горад, які аб’яднае ўсіх» – менавіта пад такім дэвізам прайшло іх трохдзённае знаходжанне ў беларускай сталіцы.
 
Побач з думкамі аб’яднання ў сетку раней мала інтэграванай супольнасці выпускнікоў ПАШ-школ перадусім разглядалася тэматыка «new work» – тая шукае адказы на актуальныя пытанні сферы прафесійнай дзейнасці: Як даць рады дыгітальным зменам? Як арганізаваць эфектыўную кааперацыю паміж супрацоўнікамі кампаніі?
 
У межах дакладаў, дыскусій і варкшопаў удзельнікі форума імкнуліся даць адказы на дадзеныя пытанні. У гэтым ім дапамагалі кампаніі «AllesRoger UG» ды «Accelerate Academy» з Берліна, а таксама прадстаўнікі інаватыўных старапаў і супрацоўнікі IT-кампаніі «EPAM» з Мінска.
 
Як вядома, тэорыя – шэрая, таму арганізатары не абмежаваліся простай перадачай ведаў па тэматыцы «new work»: майстэрня будучыні прапанавала маладым выпускнікам магчымасць пабудовы як уласнай будучыні, так і будучыні наступных пакаленняў вучняў ПАШ-школ. Задачай была распрацоўка ідэй па падтрымцы выпускнікоў ПАШ-школ на іх шляху ў сферу прафесійнай дзейнасці.
 
Праграма форума скончылася экскурсіямі і шпацырамі праз пульсуючыя кварталы горада Мінска: раёны Кастрычніцкай плошчы і вуліцы Няміга.
 
  • Форум выпускнікоў ПАШ-школ «Будучыня працы» ў Мінску. Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko Фота: © Goethe-Institut/Olga Borushko
    Форум выпускнікоў ПАШ-школ «Будучыня працы» ў Мінску

    Форум выпускнікоў ПАШ-школ «Будучыня працы» ў Мінску.

Гэта відэа знаёміць з Форумам выпускнікоў ПАШ-школ. Яно змяшчае цікавыя інтэрв'ю, прысвечаныя форуму.