Фестываль тэатраў Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску

Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску. Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску. | Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou

Дзень народзінаў павінен быць адсвяткаваны належным чынам. І што падыходзіць лепш да святкавання дзясятага дня народзінаў ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» ў Беларусі, як не правядзенне тэатральнага фестывалю? Шумнаму святу патрэбны адпаведныя госці. У дадзеным выпадку гэта  былі сем груп школьнікаў ды іх настаўнікі, якія крыху раней перамаглі сем іншых камандаў з ПАШ-школ, прадставіўшы самастойна падрыхтаваныя тэатральныя пастаноўкі па тэме «Юбілей» у межах конкурсу відэа.
 
Спецыяльнае запрашэнне да ўдзелу атрымала паспяховая тэатральная група з аднаго ліцэю Вільнюса. У спісе гасцей знаходзіліся цікаўныя гледачы, сярод якіх былі прадстаўніца Пасольства Германіі, дырэктар Гётэ-Інстытута ў Беларусі, прадстаўнікі ПАШ-школ і сферы адукацыі Беларусі. Месца правядзення фестывалю – Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі – таксама было добра абрана для шумнага святкавання дня народзінаў. 
 
Каб падрыхтавацца да ўрачыстасцяў і тым самым да паказу сваіх пастановак у межах фестывалю, прадэманстраваўшы шмат радасці і цікавасці, усе вучні ўзялі ўдзел у варкшопах, арганізаваных тэатральнымі педагогамі Анэ Келер (Мюнстар), Цэцыліяй Драганат (Эсэн), Катарынай Хоніг (Гамбург) і Надынэ Боос (Берлін): «Тэатр цела», «Дыханне», «Голас, пастава і імправізацыя» з аб’ектамі.
 
Як гэта часта бывае, пра святы, якія ўдаліся, гаворыць пазней увесь горад. Наш фестываль атрымаў вялікі розгалас у СМІ. Неаторыя імпрэсіі з яго Вы знойдзеце, перайшоўшы па прапанаваных на старонцы спасылках.
 
  • Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску. Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou Фота: © Goethe-Institut/Mikalai Bachkou
    Фестываль тэатраў ПАШ-школ у Мінску.