Конкурс Конкурс «Сад Гётэ»

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Artfolio © Colourbox
Ілюстрацыйнае фота. | Фота: Artfolio © Colourbox

Шэрым зімовым днём, у самую цёмную пару года ў Беларусі ў Гётэ-Інстытуце ў Мінску нарадзілася туга па зялёных веснавых днях – так з’явілася ідэя стварыць праект сада. Ідэя перарасла ў нацыянальны конкурс для ПАШ-школ Беларусі і школ з вывучэннем нямецкай мовы.
 
Першым крокам было абвяшчэнне конкурсу: мы прапанавалі школам распрацаваць творчую канцэпцыю сада, які неяк быў бы звязаны з Йоханам Вольфгангам Гётэ, нямецкай мовай альбо Гётэ-Інстытутам. Фантазія ўдзельнікаў не абмяжоўвалася, і вось у апошнія зімовыя тыдні ў паштовых скрынях Гётэ-Інстытута апынуліся амаль восемдзесят заявак з усіх рэгіёнаў Беларусі.
 
З іх вялікага мноства журы ўрэшце адабрала дзесяць самых арыгінальных праектаў. Крэатыўнасць была ўзнагароджана фінансаваннем праектаў стварэння садоў, а таксама ўдзелам у варкшопах па дадзенай тэме. Усе дзеці з вялікай радасцю і зацікаўленасцю ўзялі ў іх удзел і паглыбілі свае веды ды слоўнікавыя запасы па такіх тэмах, як «Асобны збор смецця ў Германіі», «Экалагічныя прадукты» альбо «Значэнне садоў у Германіі».
 
Побач з фінансавай падтрымкай і правядзеннем варкшопаў будзе зроблены яшчэ адзін падарунак: наш партнёр – арганізацыя «Ginkgo Labyrinth» прадаставіць школам-удзельніцам конкурсу саджанец дрэва гінкго, а школам-пераможцам – яшчэ і маленькае дрэўца гінгко кожнай.
 
Увосень 2019 г. адбудзецца другая частка конкурсу: школы-пераможцы пазнаёмяць журы з тым, як яны рэалізавалі праекты садоў. Найлепшы сад атрымае затым прадмет садовай мэблі, выраблены Гётэ-Інстытутам у Мінску.