Сустрэча «didacta-2019»: Адукацыя адкрывае перспектывы

didacta 2019
didacta 2019 | Фота: privat

З 18 па 22 лютага 2019 г. на адукацыйнай выставе-кірмашы «didacta» ў Кёльне прайшла рэгіянальная сустрэча каардынатараў ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» рэгіёна Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія.

Найвялікушую ў Еўропе адукацыйную выставу-кірмаш наведалі разам 70 настаўнікаў ды ПАШ-рэферэнтаў з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстану, Кіргізстану, Расіі, Украіны, Узбекістану і Таджыкістану, каб атрымаць уяўленне аб актуальных і будучых магчымасцях выкладання і навучання і азнаёміцца з разнастайнымі прапановамі, створанымі на падставе актуальнага стану рэчаў у сферы сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
 
Выкладчыкі ПАШ-школаў мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з адукацыйнай сістэмай Германіі, наведаўшы заняткі ў Архібіскупскай гімназіі Імгарыс, Еўрапейскай школе ў Кёльне, Рэальнай школе імя Вільгельма Буша, а таксама Прафесійны каледж імя Ханса Бёклера і Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі.

Матэматыка, інфарматыка, прыродазнаўчыя навукі і тэхніка

Прафесійнаму каледжу імя Ханса Бёклера, у якім навучаюцца 1600 вучняў з 60 краін, у 2018 г. быў прысвоены тытул «Навучальнай установы, прыязнай да STEM» ды «Дыгітальнай навучальнай установы ў Паўночным-Рэйне-Вестфаліі» – яўны доказ таго, што STEM мае тут вялікую вагу. Падтрымка паглыбленага выкладання прыродазнаўчых навук і матэматыкі (профілю STEM) – гэта адна з найважнейшых стратэгічных мэтаў ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні». Такім чынам выкладчыкі могуць стварыць сабе добрае ўяўленнеаб тым, як звязаны міжсобку тэорыя і практыка ў межах розных навучальных курсаў і як інтэграваны ў навучальны працэс 3D-друк і дыгітальныя канцэпцыі.
 
Ва ўстанове пазашкольнага навучання «Водная школа Кёльна» ўдзельнікі паездкі азнаёміліся з шматгранным светам вады. Школьныя педагогі паказалі на прыкладзе эксперыментаў, экскурсій ды іншых відаў актыўнасці, звязаных з вадой, як у гульнявой форме пазнаёміць школьнікаў з такімі тэмамі, як «Пітная вада», «Сцёкавыя воды», «Ашчаднае абыходжанне з каштоўнымі рэсурсамі».

didacta 2019 – найвялікшая адукацыйная выстава-кірмаш у Еўропе

Прапанавалася больш за 1000 лекцый, подыумных дыскусій, варкшопаў і семінараў, на іх можна было атрымаць выдатныя веды-«узбраенне» для адукацыйнай практыкі. Асноўнымі тэмамі сёлетняй адукацыйнай выставы-кірмашу «didacta» былі «Дыгіталізацыя і яе выклікі для вучняў і іх настаўнікаў». Гэта тэма мае вялікае значэнне і ў працы ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні». У сферы «Садзейнічанне выкладанню нямецкай мовы як замежнай» выкладчыкі ПАШ-школ пазнаёміліся з сучаснымі медыя-сродкамі і камунікацыйнымі тэхналогіямі, якія робяць навучанне эфектыўным, дапамагаюць настаўнікам нямецкай мовы выкладаць вучэбны матэрыял, а таксама паралельна спрыяюць развіццю медыя-кампетэнцый у школьнікаў.
 
Рэгіянальная сустрэча паспрыяла аб’яднанню ў сетку ўстаноў ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», паспрыяла справе ўзмацнення міжкультурнага дыялогу і структураў грамадзянскай супольнасці у задзейнічаных краінах.