Стажыроўка Інфармацыйная паездка для кіраўнічых работнікаў адукацыі

Стажыроўка ў Берлін
Стажыроўка ў Берлін | Фота: privat

З 5 па 11 сакавіка 2019 г. эксперт у галіне школьнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ала Казючыц, выкладчыца кафедры «Сучасныя методыкі ў адукацыі» Акадэміі паслядыпломнай адукацыі  Анжаліка Мешчаракова і дырэктар ПАШ-школы ў Барысаве Алена Гарэцкая разам з ПАШ-рэференткай з Гётэ-Інстытута ў Беларусі Таняй Бальдрайх ды 25 іншымі важнымі прадстаўнікамі ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» з Расіі, Узбекістана і Украіны бралі ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Берлін.
 

Інфармацыйная паездка мела шматгранную праграму: даклады, прысвечаныя сучаснаму стану сістэмы адукацыі, дыскусіі аб ёй, прэзентацыя праграмы «Fast-Track-Programm» Еўрапейскага ўніверсітэта «Віядрына», наведванне ўзорнай STEM-школы, білінгвальных STEM-заняткаў, сустрэча ў МЗС Германіі з намесніцай аддзела, адказнай за ініцыятыву «Школы: партнёры будучыні», удзел у варкшопах у Цэнтры пазашкольнага навучання Германскага цэнтру авіяцыі і касманаўтыкі, даклад па тэме «Паспяховы менеджмент у школе», майстэрня будучыні, прысвечаная развіццю ПАШ-праектаў ды шмат чаго іншага.
 
Насычаная інфармацыйная паездка дала яе ўдзельнікам шмат ідэй для выкарыстання ў сваёй штодзённай працы ды пазнаёміла іх з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця і станам адукацыйнай сферы Германіі. Такія тэмы, як «Дыгіталізацыя», «STEM-адукацыя» і «Цэнтры пазашкольнага навучання» выклікалі вялікую цікавасць. Па-першае, таму, што яны з’яўляюцца асноўнымі ў межах ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні», а па-другое, бо яны адпавядаюць выклікам, існуючым ва ўласных краінах. Каманда з Беларусі паядноўвае гэтыя тэмы ў межах сумеснага пілотнага праекта «Каліопэ-міні» ў Беларусі, які стартуе з верасня 2019 г. у 12 школах краіны.
 

  • Інфармацыйная паездка ў Берлін для кіраўнічых работнікаў адукацыі Фота: privat
    Інфармацыйная паездка ў Берлін для кіраўнічых работнікаў адукацыі
  • Інфармацыйная паездка ў Берлін для кіраўнічых работнікаў адукацыі Фота: privat
    Інфармацыйная паездка ў Берлін для кіраўнічых работнікаў адукацыі
  • Інфармацыйная паездка ў Берлін для кіраўнічых работнікаў адукацыі Фота: privat
    Інфармацыйная паездка ў Берлін для кіраўнічых работнікаў адукацыі